МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Ідзём талакою, усіх віншуем з Калядою

У аграгарадку Забалоцце Барысаўскага раёна ў святочны вечар па хатах хадзілі калядоўшчыкі (дарослыя і дзеці з мясцовага ДК). Павадыром была дырэктар СДК Г. М. Пратасава, а каляднымі персанажамі — дзеці, удзельнікі фальклорнага гуртка «Крынічка». Кацейка, Механоша і Цыганка — сёстры Наташа, Даша і Маша Сталыга; Лісанька — Таня Ліпень; у ролі Мядзведзя — Дзіма Пратасаў. Па традыцыі, падыходзячы да хаты, спявалі прывітальную песню гаспадару і гаспадыні «Добры вечар таму, хто ў гэтым даму», тэматычную «Прыехала Каляда, Каляда, прывезла дудак рэшата, рэшата». Таксама абсыпалі зернем усіх прысутных, паказвалі невялічкае прадстаўленне з танцамі Казы, варажбой Цыганкі («Табе, Гаспадынька, піва варыці — сыноў жаніці, мёд збіраці — дачок аддаваці, а нам усім — на вяселлі скакаці») і шчадраваннем Кацейкі («Шчадрую, шчадрую, каўбасу я чую, дайце каўбасу, дамоў панясу, дайце другую, толькі даўгую, дайце трэцюю, хоць авечую»). Потым Мядзведзь «служыў» — паказваў, як цеста ў дзяжы месяць, як дзеці зацірку ядуць, як гаспадыня наводзіць прыгажосць.

Традыцыйна гаспадары частавалі калядоўшчыкаў прысмакамі, а тыя ў адказ жадалі ім добрага здароўечка, шчасця, ураджайнага году, каб уся сям’я была сытая.

Нельга не заўважыць, якую вялікую ролю іграюць такія беларускамоўныя фальклорныя святы і абрады ў навучанні дзяцей роднай мове і далучэнні іх да традыцыйнай культуры.

Ідзем талакою, усіх віншуем з Калядою...
Ідзем талакою, усіх віншуем з Калядою...
Ідзем талакою, усіх віншуем з Калядою...
Ідзем талакою, усіх віншуем з Калядою...
Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY