МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Ідзе Багач багаты – адчыняй дзверы, хто яму рады»

Выхаванцы ДУА «Старабарысаўскі яслі-сад Барысаўскага раёна» 18 верасня 2019 года сталі ўдзельнікамі фальклорнага свята «Ідзе Багач багаты», якое прайшло ў Старабарысаўскім СДК.

Свята Багач скіравана на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, сямейнага ладу. Падрыхтавала фальклорнае свята для дзяцей мастацкі кіраўнік Старабарысаўскага СДК А.М. Загорская. Яна сустрэла дзетак у фае дома культуры ў вобразе цёткі Багатухі. Спачатку расказала, як святкаванне праходзіла ў былыя часы, затым прапанавала дзеткам разам стварыць галоўны атрыбут свята – Багач, які быў урачыста пастаўлены ў чырвоны кут.

Пасля на свята завітала Восень (у ролі якой выступіла кіраўнік тэатральнага гуртка «Батлейка» Старабарысаўскага СДК А.І. Антаневіч). Дзеці слухалі беларускія народныя песні «Ой, у лузе, лузе», «Запрашала ліска курку», і «Земляныя яблыкі» ў выкананні Сафіі Мікуловіч, удзельніцы дзіцячага фальклорнага гурта «Беларусачка» Старабарысаўскага СДК.

Затым разам з Восенню гулялі ў традыцыйныя гульні «Чачотка», «Па грыбы» і «Бульба».

Напрыканцы свята выхаванцы атрымалі падарункі за актыўны ўдзел у мерапрыемстве.

Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY