МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Хто перамог у інтэлектуальнай гульні?

18 кастрычніка ў Лагойскім раённым цэнтры культуры адбыўся сёмы па ліку турнір у інтэлектуальных гульнях «Кубак Тышкевічаў», які павінен быў прайсці яшчэ ў сакавіку, аднак пераносіўся з-за пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі. Турнір сабраў 31 каманду з розных гарадоў рэспублікі! Правядзенне мерапрыемства такога маштабу стала сапраўднай падзеяй для горада. 

Госці 
Упершыню на турнір прыехалі каманды з Ліды, Віцебска, Маладзечна. Падчас 
адкрыцця мерапрыемства ім уручылі памятныя падарункі. Госці турніру азнаёміліся з Лагойскам, дзякуючы вопытнаму гіду – лагайчанцы Надзеі Сіваевай, якая правяла гасцей па вуліцах горада і расказала цікавыя факты з яго гісторыі. Многія з тых, хто прысутнічаў на экскурсіі, вырашылі, што трэба прыехаць сюды ў цёплую пару года. 

Арганізатары і спонсары 
Арганізатарамі турніру выступілі Беларуская ліга інтэлектуальных каманд, РЦК, Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергетыцы (ІЦАЭ). Спонсарскую падтрымку аказала таксама ТАА «Полымя-агра». 
– Увесь тыдзень перад «Кубкам Тышкевічаў» я думаў толькі пра турнір, – падзяліўся сваімі эмоцыямі яго ініцыятар, арганізатар, вядучы і кіраўнік інтэлектуальнага клуба «Ad Astra» Вадзім Кузміч. – Хацелася ўсё правесці арганізавана, наколькі гэта магчыма ў Лагойску. І, лічу, у нас усё атрымалася! Аб гэтым сведчыць вялікая колькасць слоў удзячнасці ад вучняў і іх трэнераў. Вялікі дзякуй арганізатарам і спонсарам за тое, што дапамагалі правесці «Кубак Тышкевічаў» на высокім узроўні. 

Медыягульня «Quizmich» 
З яе пачаўся першы этап выпрабаванняў. Пры дапамозе песенных твораў, фотаздымкаў, партрэтаў, малюнкаў трэба было адгадаць гарады, музычныя кампазіцыі і інш. Падчас літаратурнай тэмы на экране адлюстроўваліся альтэрнатыўныя вокладкі кніг, пад якімі сусветна вядомыя творы выйшлі ў розных краінах. Напрыклад, была вокладка, якую прыдумалі ў Японіі да кнігі Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар». 
Падчас медыягульні надзвычай карысным было ўменне вобразна мысліць, выходзіць за межы вузкай тэматыкі. І гэта найлепш атрымалася ў юніёрскіх каманд «Лібext» (Мінск), «Цільтонскі ордэн» (Лагойск-Чэрвень), «Дайце бланк(!)» (Полацк). Сярод ювеналаў наймацнейшымі на гэтым этапе аказаліся «Рымскі-Корсакаў», «Трапілі ў нуль» і «Вянок з дзьмухаўцоў» з Мінска. 

Свая гульня 
Падчас яе школьнікі атрымлівалі табліцы, дзе запісвалі адказы на акрэсленыя тэмы. Кожнае пытанне ацэньвалася ад 10 да 50 балаў, а за няправільны адказ яны вылічваліся з агульнай сумы, якая і вызначала пераможцаў. У гэтай гульні ў самых розных сферах. Яе лідарамі сталі «СП» (ліцэй БДУ), «ЛібNext» і «Мегамалекулы» з Мінска. Сярод малодшых каманд перамаглі «Рымскі-Корсакаў», «Вянок з дзьмухаўцоў» і маладзечанскія «Знатакі з вялікай дарогі». Усяго ў кроку ад прызавога месца спыніліся лагойскія «Хамячкі», якія разам з «Суслікамі» прадстаўлялі ювенальскія каманды нашага горада. 
Былі вызначаны таксама пераможцы індывідуальнай «Сваёй гульні». Аўтарам пытанняў на гэтым этапе сярод іншых выступіў выпускнік клуба «Ad Astra» Аляксей Аніскавіч. Яго рэдактарскі дэбют высока ацанілі ўдзельнікі турніру. 

Што? Дзе? Калі? 
Апошнім сур’ёзным выпрабаваннем сталі 45 пытанняў, на кожнае з якіх трэба было адказаць за хвіліну. Перад гэтым падчас абеду госці ласаваліся піцай, бо іншых спосабаў паесці ў цэнтры горада не было: рэстаран і кавярня былі закрыты на спецабслугоўванне. 
Падсілкаваўшыся, дзеці пачалі барацьбу, і ўжо з першых пытанняў лідзіравала зборная Лагойска і Чэрвеня, якая заняла ў выніку 1-е месца. У папярэдніх сезонах вучні гулялі ў розных камандах, аднак пасля таго, як некаторыя ўдзельнікі паступілі ў ВНУ, трэнерам прыйшла ідэя аб’яднаць школьнікаў у адну зборную. Так з’явіўся «Цільтонскі ордэн», які пабываў ужо на 2-х турнірах. Яго прадстаўляюць лагайчане Павел Лашкевіч, Вітольд Машчанкоў, Кацярына Салодкая, Аліна Дудко, а таксама Ксенія Місюра і Павел Барбук з Чэрвеня. 
Другое і трэцяе месцы занялі «Old Town» (ліцэй) і «ЛібNext», якая па выніках усяго турніру атрымала крыштальную саву, стаўшы чэмпіёнам «Кубка Тышкевічаў». Сярод ювеналаў перамагла каманда «Рымскі-Корсакаў». 

Знатакі 
У турніры прымалі ўдзел самыя моцныя каманды нашай краіны, трэнерамі якіх выступаюць цікавыя і таленавітыя людзі. Сярод іх і зоркі беларускай тэлегульні «Што? Дзе? Калі?». Напрыклад, намеснік дырэктара ліцэя БДУ Іван Тапчый разам з настаўнікам мінскай гімназіі Аляксандрам Марозавым прывезлі 4 ліцэйскія каманды, адна з якіх выйграла «Сваю гульню», другая ўзяла «срэбра» ў апошнім этапе. Іван, акрамя педагагічнай, трэнерскай дзейнасці і удзелу ў здымках тэлегульні, з’яўляецца аўтарам пытанняў для дзяцей, з 2013 г. – рэдактарам каманднай «Сваёй гульні» на школьным чэмпіянаце Беларусі. Яшчэ з задавальненнем штогод праводзіць жнівеньскую змену ў лагеры «БЛІК», які называе цудоўнай магчымасцю «з’ехаць з вялікай зямлі» і, у першую чаргу, працаваць з вельмі цікавымі дзецьмі. 
Перад апошняй часткай пытанняў Аляксандр Марозаў падышоў да кожнай сваёй каманды. 
– Важна было падтрымаць вучняў, – зазначыў трэнер, – матываваць, каб яны сканцэнтраваліся і ў добрым настроі завяршылі турнір. Усе астатнія моманты мы будзем разбіраць пасля таго, як усё закончыцца. 
Сяргей Вераціла прывёз з Ліды «Каманду Альбуса Дамблдара», усяго ж ён трэніруе ў Лідскім цэнтры творчасці каля 10-ці каманд. Знаток адзначыў, што ва ўмовах адмены многіх турніраў з-за эпідэміялагічнай сітуацыі «Кубак Тышкевічаў» стаў добрай магчымасцю выехаць, не толькі пагуляць, але і пазнаёміцца з новым горадам. 
Гэту ж асаблівасць адзначыў і Яўген Зайцаў, кавалер ордэна гульні «Што? Дзе? Калі?». Ён прывёз 2 каманды, якія створаны пры Мінскім палацы дзяцей і моладзі і адзначыў, што гэта праца прыносіць яму вялікае задавальненне, хаця яго асноўны занятак – выкладанне ў БДАТУ. 
– Любая арганізацыя аднадзённага турніру – гэта баланс паміж арганізацыйнай і творчай часткай, які не заўсёды атрымліваецца захаваць, – выказаў сваю думку трэнер. – Хачу адзначыць выдатную творчую частку лагойскага турніру: добрыя пытанні, медыягульня, «Свая гульня» – усё на вельмі высокім узроўні. 
У гэтай жа ўстанове трэніруе дзяцей Сяргей Дубялевіч, які прыехаў з трыма камандамі. «Мегамалекулы», яго сумесны праект з Васілём Бабковым, занялі ў «Сваёй гульні» 3-е месца. А каманду «Аўсянка» прадстаўлялі вучні сталічнай гімназіі № 75, у якіх педагог з’яўляецца класным кіраўніком. 
– У гульню «Што? Дзе? Калі?» прыходзяць людзі з самым розным ўзроўнем ведаў, – адзначыў знаток тэлеклуба. – Аднак іх аб’ядноўвае жаданне не сядзець на месцы, а развівацца, даведвацца пра нешта новае, быць мабільным. Самая каштоўная якасць такіх дзяцей – гэта цікаўнасць, прага да ведаў. Але нашы вучні не толькі назбірваюць інфармацыю, а вучацца яе выкарыстоўваць, аналізаваць. І гэта вельмі дапамагае ў далейшым жыцці. 
Алена МАСЦЕРАВА. 

Хто перамог у інтэлектуальнай гульні?
Хто перамог у інтэлектуальнай гульні?
Хто перамог у інтэлектуальнай гульні?
Хто перамог у інтэлектуальнай гульні?
Хто перамог у інтэлектуальнай гульні?
Хто перамог у інтэлектуальнай гульні?
Хто перамог у інтэлектуальнай гульні?
Хто перамог у інтэлектуальнай гульні?
Хто перамог у інтэлектуальнай гульні?
Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY