МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

ХІ абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці "Чароўны куфэрак"

       18-20 мая 2017 года ў Любанскім раёне пройдзе ХІ абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак”, які на працягу двух дзесяцігоддзяў вабіць прыхільнікаў тэатральнага мастацтва не толькі з Міншчыны, але і з усёй Беларусі, а таксама з краін бліжняга замежжа.

       У фестывалі прымуць удзел 15 тэатральных калектываў, сярод якіх лепшыя дзіцячыя і маладзёжныя тэатры Міншчыны, гасцявыя калектывы з Мінска, Гродна, Харкава.

      ХІ фестываль “Чароўны куфэрак” пройдзе пад зоркай святкавання 500-годдзя выхаду ў свет першай кнігі Францыска Скарыны. З гэтай нагоды да фестывальных падзей будзе прымеркавана прэзентацыя зборніка п’ес драматургічнага  конкурсу “Францыск Скарына і сучаснасць” у выданні Цэнтра беларускай драматургіі. Увечары, у рамках праекта “Тэатральная бяссоніца” у паказе акцёраў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі для моладзі адбудзецца спектакль па п’есе А. Іванова “Гэта ўсё яна”.

          На наступны дзень, у пятніцу 19 мая, адбудзецца тэатральна-карнавальнае шэсце ад цэнтральнай плошчы да парка культуры і адпачынку, дзе працягнецца ў выглядзе сапраўднага свята дзяцінства “Тэатральны хаўрус”, а ўвечары таго ж дня ўвазе гледача будзе прадстаўлена камедыя па творах Леапольда Родзевіча і Францішка Аляхновіча “Адамавы жарты” з удзелам былых выхаванцаў “Чароўнага куфэрка”, якія сталелі разам з фестывалем, а  цяпер – прафесійныя акцёры.

       Як асобная старонка тэатральнага дзейства будуць прадстаўлены спектаклі лялечных тэатраў вобласці з Дзяржынскага, Стаўбцоўскага, Валожынскага, Мінскага раёнаў і г. Слуцка.

            У рамках фестывалю будзе праходзіць творчая лабараторыя для кіраўнікоў дзіцячых тэатральных калектываў. 

        Старшыня журы фестывалю – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук. Сустаршыня журы – актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, народная артыстка Беларусі, прафесар Марыя Георгіеўна  Захарэвіч.

 

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY