МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Хай лунаюць нашы песні”

         2 снежня 2016 года у ДУК “Шашкоўскі СДК” прайшоў творчы вечар народнага фальклорнага ансамбля “Гарэзы” з нагоды 30-годдзя заснавання калектыву. 

 У 1986 годзе ініцыятарам і заснавальнікам калектыва была заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь Дзіна Ўладзіміраўна Кухарава, якая аб’яднала ўсіх работнікаў культуры Шашкоўскага с/с у калектыў, які спачатку насіў назву “Азартніца”. У вытокаў калектыва стаялі Явід Альфрэда Іосіфаўна, Кутас Ірына Мікалаеўна, Дзям’янка Ядзвіга Ўладзіміраўна, Пяткевіч Зоя Францаўна, Анісавец Марыя Іосіфаўна, Калкоўская Вера Міхайлаўна, Явід Алена Іосіфаўна, Савіцкая Ада Браніславаўна.

          Нязменным кіраўніком доўгія гады была Кухарава Дзіна Ўладзіміраўна, акампаніятарамі былі Кутас Ірына Мікалаеўна і яе дачка Вера Міхайлаўна Калкоўская. Ініцыятыву Кухаравай Дзіны Ўладзіміраўны падтрымаў загадчык аддзела культуры Грэкаў Анатолій Васільевіч – чалавек, які быў апантаны і ўлюблённы ў сваю справу. Удзельнікі зарэкамендавалі сябе вясёлымі, гарэзлівымі артыстамі, таму і калектыў з таго часу носіць назву “Гарэзы”.

          Паступова ў калектыў пачалі прыходзіць новыя ўдзельнікі: Акалот Віктар Мікалаевіч, Кутас Георгій Міхайлавіч, Калкоўская Святлана Канстанцінаўна, Сукала Канстанцін Аляксандравіч, Сцяхновіч Ніна Аркадзяўна, Явід Леанід Мікалаевіч, Дзям’янка Міхаіл Францавіч, Клімовіч Пётр Аляксандравіч. У рэпертуары калектыва гучалі народныя, фальклорныя, беларускія і рускія песні, усмешкі, жарты.

        У 1992 годзе ў жыцці калектыва адбылася знамянальная падзея –фальклорнаму калектыву “Гарэзы” было прысвоена званне “народны”. Ансамбаль у свой час абслужыў з канцэртамі ўсе калгасы раёна, выступаў з праграмамі ў многіх арганізацыях, прымаў удзел у раённых святах: Масленіцца, Каласавіны, Зажынкі, Дажынкі; неаднаразова выступалі з канцэртамі у сталічным універмагу “Беларусь”.

        Калектыў вядомы далёка за межамі Стаўбцоўшчыны. Так, у 1992-1993гг. ансамбаль быў запрошаны  ў г. Светлагорск Каленінградскай вобласці на адкрыццё сезона “Янтарнае лета”. Добрыя ўспаміны засталіся ад паездак у г.Маскву, г. Уладзімір, РФ. Прымаў удзел у абласных святах “Ой, Тройца, Тройца” у гарадах: Вілейка, Узда, Бяроза, у абласных Дажынках у Слуцку, Нясвіжы, Клецку. Змястоўны калядны абрад паказалі ўдзельнікі ансамбля для тэлівізійнай праграмы “Спявай, душа”.

        Ансамбль “Гарэзы” не раз уваходзіў у вялікую пласцінку “Таленты Стаўбцоўшчыны”. Калектыў быў удзельнікам вечарыны з нагоды 50-годдзя творчай дзейнасці кіраўніка Дз.У.Кухаравай у Мінскім каледжы мастацстваў і даў там 1000 канцэрт. Прымаў удзел у фестывалі “Траецкі кірмаш” у г. Мінску, аглядзе-конкурсе ў г. Клецку, у “Парадзе лідэраў культуры года” адзначаны прызамі ў намінацыях “Жыццялюбы года”, а кіраўнік Д.У.Кухарава – прызам “Гонар года”. Калектыў быў ўладальнікам прыза “Бацькаўшчына” XV конкурснага фестывалю народных і ўзорных калектываў Стаўбцоўшчыны “З музыкай да Коласа”.

          У 2007 годзе Вера Міхайлаўна Калкоўская стала кіраўніком калектыва. За гэты невялікі прамежак часу творчай дзейнасці Вера Міхайлаўна  зарэкамендавала сябе як вопытны кіраўнік сваёй справы. Гэты чалавек вельмі ўлюблёны ў сваю справу, яна не ўяўляе сваю жыццё без музыкі і песен. Дзякуючы ёй ансамбаль “Гарэзы” дзейнічае і карыстаецца поспехам.         Калектыў неаднаразова выязджаў з абменнымі канцэртамі ў Баравікоўскі СДК і СДК в. Вялікія Навасёлкі Дзяржынскага раёна, выступалі ў Закарпацкай вобласці ў гарадах Ужгарад, Мукачава (на Украіне), у Батанічным садзе г. Мінск, прымалі актыўны ўдзел у раённых святах вёсак – далі больш за 2000 канцэртаў. 

          Віншавалі калектыў паважаныя госці: намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Стаўбцоўскага РВК Жыбуль Святлана Анатольеўна, дырэктар ДУ “Стаўбцоўскі РЦК” Сушч Ала Анатольеўна, намеснік дырэктара ДУ “Стаўбцоўскі РЦК” Камко Вольга Тадэвушаўна, загадчык аўтаклуба Азановіч Галіна Сяргееўна, метадыст па традыцыйнаму мастацтву Гайдук Дар’я Іванаўна, метадыст па аматарскім аб’яднаннем Камяк Паліна Яўгеньеўна, першы сакратар Камуністычнай Партыі Рэспублікі Беларусь Дубовік Ніна Уладзіміраўна, таксама сябры, калегі, прадстаўнікі арганізацый аграгарадка і аматары творчасці ансамбля “Гарэзы”.

        Вечар прайшоў у атмасферы душэўнай цеплыні і радасці, пакінуў незабыўныя ўраджанні. Жадаем і надалей народнаму фальклорнаму ансамблю “Гарэзы” творчых поспехаў і натхнення!

         Метадыст па традыцыйнаму мастацтву  Д.І.Гайдук

 

 

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY