МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Гран-пры фестывалю ў маладзечанкі Дзіяны Бажко!

У Маладзечне адбыўся XXI рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Адна зямля».

Музычны форум стаў сапраўдным святам для жыхароў і гасцей горада – культурная сталица Миншчыны сабрала маладых артыстаў з сямі рэгіёнаў Беларусі: Валожынскага, Вілейскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў Мінскай вобласці, а таксама Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

Па традыцыі ў конкурсе ўдзельнічалі спевакі ва ўзросце ад 8 гадоў да 31 года. Спявалі канкурсанты ў чатырох узроставых катэгорыях і выконвалі па дзве кампазіцыі, адну – на беларускай мове альбо айчыннага аўтара, другую – па жаданні выканаўцы.

Трэба заўважыць, што ўсе ўдзельнікі займаюцца спевамі з самага дзяцінства, пастаянна ўдасканальваючы свой прафесійны выканальніцкі талент на шматлікіх фестывалях і конкурсах (напрыклад, на музычным форуме «Адна зямля»).

З дванаццаці гадзін дня і да позняга вечара маладыя артысты дарылі сваім гледачам станоўчыя эмоцыі і эстэтычную асалоду ад канцэртных нумароў, а публіка, у сваю чаргу, падтрымлівала кожнае выступленне гучнымі апладысментамі. Усе ўдзельнікі рэгіянальнага фестывалю з вялікай стараннасцю імкнуліся прадэманстраваць суддзям свой талент, каб запомніцца і атрымаць перамогу.

У перапынках паміж конкурснымі выступленнямі і працай журы на сцэну выходзілі калектывы аматарскай творчасці Маладзечанскага раёна, а таксама народны вакальна-інструментальны гурт «Маладзечна».

Пры падвядзенні вынікаў журы звяртала ўвагу як на вакальныя даныя, так і на артыстызм, сцэнічны вобраз, эмацыянальнасць выканання і іншыя крытэрыі. Суддзі на чале з Аленай Атрашкевіч (старшыня Беларускага саюза кампазітараў і камісіі «Мастацтва эстрады. Спевы» УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў») у розных намінацыях і ўзроставых катэгорыях адзначылі прадстаўнікоў Маладзечанскага раёна. Так, у першай узроставай катэгорыі (ад 8 да 13 гадоў) дыплом за І месца атрымала Мілана Соніч, а Дар’я Місіюк была ўдастоена прыза глядацкіх сімпатый. Яна Вяль стала лепшай у другой групе (ад 14 да 17 гадоў), Марыя Давідовіч адзначана дыпломам «За асаблівасць сцэнічнага вобразу». У трэццяй узроставай катэгорыі (ад 18 да 23 гадоў) Лада Лінкевіч атрымала ІІІ месца, а Юлія Абрамовіч і Антаніна Галубовіч з чацвёртай групы (ад 24 гадоў да 31 года) сталі ўладальнікамі дыплома за ІІІ месца і перамаглі ў намінацыі «Творчы пошук».

Гран-пры ХХI рэгіянальнага фестывалю-конкурсу «Адна зямля таксама атрымала прадстаўніца Маладзечанскага раёна – 20-гадовая Дзіяна Бажко.

Фінальным акордам музычнага свята стала перадача сімвала фестывалю суседняму Валожынскаму раёну, дзе пройдзе чарговы музычны форум у наступным годзе.

Надзея БОНДАР

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY