МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Форма струн душы…

Аб чым жа я намагаюся сказаць? Такое пытанне можа ўзнікнуць адразу пасля прачытання загалоўка. Але ён красамоўна апавядае і аб творчасці ў цэлым, і аб праекце пад назвай “Маё аблічча – толькі форма, адлітая для струн душы”, у прыватнасці. Вершаваная цытата з твораў Яўгеніі Янішчыц, якая дала назву такому незвычайнаму паэтычнаму праекту, найбольш поўна адлюстроўвае і ўвасабляе творчыя задумы вельмі цікавых аўтараў - нашых суайчынніц і сучасніц.

Праект, арганізаваны ўдзельнікамі клуба народных кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, створаны пры ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, сумесна з Мінскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, адбыўся ў бібліятэцы імя Пушкіна. Незвычайная інтэрпрэтацыя і падача выклікалі вялікую цікавасць і станоўчыя водгукі гледачоў. 

Клуб “Жывіца” нядаўна адзначыў сваё 15-годдзе. Творчая суполка стала сімвалічнай калыскай для шматлікай творчай кагорты. З яе радоў выйшлі на вялікую прастору, сталі любімымі і прызнанамі літаратарамі і кампазітарамі звыш 25 чалавек. Як ішло станаўленне і развіццё клуба, чым жылі яго аўтары на працягу 15 гадоў, можна было даведацца з фільма, які прадэманстравалі напярэдадні выступлення.

Здаецца, неяк змяніўся і нават пашырыўся зал, калі шэдэўры “жаночай” паэзіі, прадстаўленыя слухачам, загучалі з вуснаў аўтараў пад жывы імправізацыйны акампанімент кампазітара і выкладчыка музыкі Мікалая Трусава.

Са сцэны шчыра і пранікнёна ліліся словы, якія непарыўна спляталіся з чароўнымі акордамі гітары, што была настроена на лад кожнай чытачкі. І ў выніку слухачы нават не заўважылі, як хутка прабег час, адведзены пад выступленне.

У гэты вечар прагучалі творы старшыні клуба “Жывіца” Ірыны Карнаухавай, Бажэны Ганушкінай, Юліі Алейчанкі, Таццяны Дашкевіч і Алены Басікірскай, якія вызвалі шквал апладысментаў.

Па меркаванні Ірыны Карнаухавай, талент ці выдатныя здольнасці дадзены кожнаму чалавеку. Такая адоранасць можа раскрыцца праз асабісты рост, а можа застацца незапатрабаваным патэнцыялам.

Юлія Алейчанка, развіваючы гэту думку, заўважыла, што чалавек здольны арыгінальна вырашаць банальныя задачы, паляпшаючы якасць жыцця, а таксама тварыць па законах гармоніі, адчуваючы яе ў самім сабе.

У кожнага аўтара свае тэмы. А калі аўтар – жанчына, яна мае на ўсе з’явы свой погляд. Як бачаць нашы аўтары лёсы чалавечыя і свае, як шукаюць сябе і сэнс жыцця, а таксама чым жыве душа і сучасная Беларусь, – гэтыя і іншыя актуальныя тэмы закранулі таленавітыя гераіні вечарыны. Той, хто жадае яшчэ раз пачуць, аб чым яны пішуць і як пранікнёна чытаюць, чакай анонсаў на нашым сайце.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ, вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Другие новости

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Rating All.BY
Каталог TUT.BY