МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Фонд чалавечнасці

Беларускі паэт Сяргей Грахоўскі казаў, што самым светлым талентам з’яўляецца дабрата. Дабрата, памножаная на любоў, рухае сусвет да найлепшага. Прыкладам такой неабсяжнай любові ў дзеянні з’яўляюцца дабрачынцы Мінскага абласнога дзіцячага фонду, якія адзначылі 30-годдзе з дня заснавання сваёй арганізацыі шырокім святочным мерапрыемствам. На юбілей запрасілі калег па самаму высакароднаму прызванню і тых, каму як паветра патрэбна жыццёвая дапамога.

Шмат кветак, падарункаў і цёплых слоў прызнання пачула ў гэты дзень старшыня дабрачыннай арганізацыі Галіна Пранько. У актавай зале Мінскага абласнога ліцэя, дзе праходзіла мерапрыемства пад назвай “30 лет Добра и Милосердия”, лунаў дзіўны настрой, складзены з нотак шчырасці, узаемапавагі і ўдзячнасці.

У фае ліцэя прыўзнятую атмасферу стваралі народны інструментальны ансамбль “Асалода” Бараўлянскай ДШМ Мінскага раёна і юныя артысты з узорнай студыі эстраднай песні “Браво” цэнтра культуры “Расток” горада Маладзечна. Арганічна трымалі высокі тон да апошніх акордаў свята выхаванцы ўзорнага ансамбля бальнага танца “Мерцание” Заслаўскай ДШМ, дуэт дзяржынскіх інструменталістаў у складзе Станіслава і Андрэя Рэдзько, дзіцячы харэаграфічны калектыў “Карагодзінкі” Мінскага раённага цэнтра культуры, вакальны ансамбль “Асалода” Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, сёстры Паліна і Анастасія Шкялёнак са студыі эстраднага вакалу «Consonance» Каладзішчанскага дома культуры. Да слёз расчуліла выступленне таленавітага невідушчага хлопчыка Данііла Савені, пераможцы вакальных конкурсаў, які, здаецца, спявае не голасам, а душой. Шчыра выступіў і спявак Дзмітрый Рудык. Яркім і нечаканым стала выступленне папулярнай беларускай спявачкі Жанэт. Вялі праграму Аляксандра Лісічонак і Дзмітрый Паўлоўскі.

Трыццацігадовы юбілей – добрая нагода азірнуцца ў мінулае і ацаніць вынікі асаблівай дзейнасці чалавека – дабрачыннай. Колькі ж маленькіх сэрцаў сагрэлі, атулілі заботай, колькім сем’ям, трапіўшым у цяжкае жыццёвае становішча, працягнулі руку дапамогі супрацоўнікі Мінскага абласнога дзіцячага фонду! Можна, канешне, прыводзіць лічбы, але іх лепш перавесці на іншую мову – водгукі нераўнадушных сэрцаў. Таму пацверджаннем сталі выступленні дзяцей-сірот, якіх вяла і апякала па жыцці Галіна Пранько і яе аднадумцы, бацькоў, што самааддана выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

І сама Галіна Генадзьеўна Пранько лічыць, што напрамак, які аднойчы і назаўсёды абраў для сябе Мінскі абласны дзіцячы фонд, правільны, накіраваны на абарону падрастаючага пакалення, шматдзетных і малазабяспечаных сямей.

– Намі пракладзены тысячы сцяжынак да сэрцаў нашых дарагіх дзяцей, – падвяла вынікі шматгадовай працы нязменны кіраўнік Мінскага абласнога фонду, – мы наладзілі трывалыя стасункі са шматлікімі дабрачыннымі арганізацыямі, у тым ліку замежнымі. Кожная з іх стала надзейным сябрам і памочнікам. Толькі з нямецкай арганізацыяй “Помощь детям Чернобыля” мы сябруем больш 20 гадоў і маем ад іх значную падтрымку і садзейнічанне! Дзякуем кожнаму, хто дапамагае нам ад шчырага сэрца, лічачы, што галоўны скарб Беларусі – яе дзеці!

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ, вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

фота аўтара

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY