МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Фінал інтэлектуальнай гульні “Эрудыт - 2016”

     6 снежня  ў дзіцячым цэнтры культуры “Расток” г. Маладзечна 8 каманд-фіналістаў раённай конкурснай  інтэлектуальнай  гульні “Эрудыт – 2016” (па выніках І этапа - паўфінала) спаборнічалі за права называцца  эрудытамі  2016 года сярод вучняў 10-х – 11-х  класаў сярэдніх адукацыйных устаноў. У выніку рашаючыя  15 балаў  прынеслі  заслужаную перамогу  камандзе  “Філосафы” ДУА “Гімназія № 10 г. Маладзечна”. 

       Падчас інтэлектуальнага паядынку ўдзельнікі   паказалі  свае  веды  па тэме  “Падарожжа ў свет культуры і гісторыі роднай зямлі” (Культурная і гістарычная спадчына Мінскай вобласці). Фіналісты  паспяхова справіліся з пытаннямі,  якія прапанавалі  навуковыя супрацоўнікі ДУ “Мінскі абласны краязнаўчы музей” Вольга Мікалаеўна Шылько і Наталля Ўладзіміраўна Сухіна. Яны жа разам з  дырэктарам ДУ “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г.Маладзечна” Наталляй Анатольеўнай Соніч  ўвайшлі ў склад журы . 

        Пасля падвядзення вынікаў са словамі падзякі і віншаваннямі удзельнікаў выступіла старшыня журы, пасля чаго адбылася  цэрэмонія ўзнагароджвання. Усе каманды і кіраўнікі атрымалі дыпломы  і падзячныя лісты. Самы хвалюючы момант настаў, калі члены журы аб’явілі  імены пераможцаў турніру.  Фаварытам гульні ўручылі дыплом за перамогу, медалі, а таксама саву – сімвал мудрасці і ведаў.

       Мы ўдзячны ўсім настаўнікам, якія падрыхтавалі каманды да гульні.Мы ўпэўнены, што тыя веды, якія вучні набылі падчас падрыхтоўкі і ўдзелу ў гульні, абавязкова спатрэбяцца  ў далейшай адукацыі.  Той факт, што наша моладзь ведае культуру і гісторыю  роднай зямлі, не можа не радаваць. 

        Яшчэ раз віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў ў вучобе, яркіх падзей  і цікавых адкрыццяў! 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY