МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Фальклорныя сустрэчы для тых, хто хоча мову родную знаць

20.09–21.09 у ДУ “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” адбыліся фальклорныя сустрэчы “Хто хоча мову родную знаць, у “Расток” просім завітаць”.  Наведала  свята 320 дзяцей. Гэта – ўдзельнікі фальклорнага аб’яднання “Беларуская спадчына”, краязнаўчага клуба “Беларуская хатка”, клуба беларускай гульні “Весялінка”.

Раставыя лялькі Беларус і Беларусачка запрашалі ўсіх прысутных на свята, віталі гасцей і жадалі весялосці багата.

З песняй завітаў на свята Дзед-Барадзед. Ён прыйшоў  з чароўнай торбачкай, у якой ляжала кніжка – “твой білет, цалкам адмысловы, у прыгожы, дзіўны свет матчынае мовы.”

Дзед-Барадзед прапанаваў паглядзець дзецям казку “Афрыканская вандроўка” па творы паэта Л. Пранчака. Гэта казка аб тым, як кот Мурлыка рашыў адправіцца ў вандроўку ў спадзяванні знайсці сапраўдны рай. Па дарозе яму сустракалася шмат казачных персанажаў: Сарока, Каза Дарота, Бусел, Певень і нават злы Тыгр. Пасля доўгіх вандраванняў і перашкод Мурлыка зразумеў: “Нідзе няма лепш, чым дома”. Казка не толькі пазабавіла дзяцей, але і паспрыяла патрыятычнаму выхаванню.

Ролі ў казцы выканалі супрацоўнікі цэнтра. Пасля тэатралізацыі дзеці забаўляліся на гульнёвых пляцоўках: “Пеўнікавая”, “Гульні ад Казы Дароты”, “Мурляндзія”, “Буслянка”.

На працягу свята панаваў дух беларускасці і цудоўны настрой!     

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY