МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Фальклорнае свята «Ідзе Каляда, калядуючы»

Шаснаццатага студзеня дзверы Маладзечанскага дзіцячага цэнтра культуры «Расток» гасцінна расчыніліся для ўсіх жадаючых пазнаёміцца з беларускімі народнымі традыцыямі святкавання Каляд. У зале, абсталяванай пад інтэр’ер вясковай хаты, адбылося каларытнае фальклорнае свята «Ідзе Каляда, калядуючы», на якое завітала больш за 70 гледачоў.

Гасцей сустракалі Гаспадар з Гаспадыняй. Яны старанна рыхтаваліся да святочнай вячэры. Першым у хату завітаў дзіцячы калядны гурт. Дзеці павіншавалі гаспадароў і праспявалі для іх калядную песню, а Гаспадыня шчодра пачаставала маленькіх калядоўшчыкаў і падзякавала за добрыя пажаданні.

Не абышлося на свяце і без цыганоў. Па традыцыі яны прапанавалі ўсім прысутным даведацца пра свой лёс пры дапамозе варажбы.

Потым да гаспадароў з каляднай песняй завітаў гурт ражаных у наступным складзе: Механоша, Каза, Пеўнік, Зорканоша, Мядзведзь. Галоўным персанажам была, безумоўна, Каза. Беларусы заўсёды лічылі гэтую жывёлу сімвалам багацця і дабрабыту, таму трэба было шчодра надарыць Казу, каб наступны год быў шчаслівым і багатым. Гаспадары як мае быць пачаставалі Козачку рознымі прысмакамі, тая ж, у сваю чаргу, весела танцавала і гуляла з гледачамі ў гульні. Таксама пацешылі ўсіх прысутных Певень (сімвал весялосці і радасці) і Мядзведзь (сімвал здароўя і сілы).

Напрыканцы ў госці завітала суседка, якая прапанавала ўсім прысутным станцаваць беларускі народны танец «На рэчанькі». Свята атрымалася вельмі цікавым, пазнавальным і пазітыўным, а кожны, хто завітаў на яго, адправіўся дадому ў самым добрым настроі пад глыбокім уражаннем ад багацця і прыгажосці беларускай нацыянальнай культурнай спадчыны.

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY