МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Экскурсія «Погляд у мінулае» ў Новаянчынскім доме фальклору

Вучні чацвёртага класа ДУА «Зачысцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна» 04.11.2019 наведалі Новаянчынскі дом фальклору.

Дырэктар Раіса Паўлаўна Анікеева сардэчна сустрэла гасцей і правяла для іх завочнае падарожжа «Погляд у мінулае», падчас якога пазнаёміла з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі для апрацоўкі глебы і выкарыстаннем  іх у сялянскім жыцці.

Маленькія госці з захапленнем слухалі, як у ранейшыя часы жылося дзядам і бацькам. Як сахой даўней аралі, як засявалі збожжа-зерне, якія традыцыі і звычаі суправаджалі святы нашых продкаў. Пасля хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў віктарыне, дзе замацавалі набытыя веды.

Напрыканцы экскурсіі дырэктар прапанавала кожнаму госцю падарунак – саламянага павука – традыцыйны абярэг сям’і.

Прыемна, што з дапамогай такіх мерапрыемстваў працягваецца і пашыраецца праца па выхаванні ў падрастаючага пакалення павагі і любові да Радзімы, цікавасці да вывучэння роднага краю, вуснай народнай творчасці беларусаў, іх побыту і нацыянальнага характару.

Т. В. Дубоўская, метадыст па фальклоры

Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY