МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Дзень майстра. «Чароўныя пяльцы» Тамары Мароз

26 жніўня ў  Цэнтры традыцыйнай культуры   Барысаўскага раёна   прайшоў Дзень майстра. Кіраўнікі гурткоў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і работнікі сельскіх дамоў культуры сустрэліся з майстрам вышыўкі і кіраўніком народнага калектыву «Чароўныя пяльцы»  в. Забашавічы Тамарай Пятроўнай Мароз.

Дзень майстра – гэта асаблівы фармат работы Цэнтра традыцыйнай культуры, які садзейнічае папулярызацыі творчасці сучасных выбітных майстроў і рамеснікаў Барысаўшчыны. Менавіта да такіх народных творцаў адносіцца Тамара Пятроўна Мароз – кіраўнік народнага гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Чароўныя пяльцы». Народны аматарскі калектыў дзейнічае з 2005 года на базе Забашавіцкага СДК і спецыялізуецца найперш па вышыўцы ў тэхніцы крыжыка і гладзі.

У творчай скарбонцы майстра – выраб абрусаў, сурвэтак, пано, адзення. Дзякуючы  Тамары Пятроўне Мароз  раённы Цэнтр традыцыйнай культуры мае вырабленую ў этна-стылі святочную сукенку-вышыванку для правядзення экскурсій. Майстэрства і ўзровень тэхнікі забашавіцкай вышывальшчыцы шмат разоў адзначалі на нацыянальных конкурсах. Трэба сказаць, што такую ж назву «Чароўныя пяльцы» носіць і рэгіянальнае свята-конкурс вышыўкі, якое праходзіць у Барысаве.

Для сваіх калег Тамара Пятроўна  правяла ўрок па тэхніцы вышыўкі кветак крыжыкам і расказала гісторыю свайго народнага калектыву. Прысутныя ўбачылі работы Тамары Пятроўны, пазнаёміліся з тэхнікай вышыўкі на даўніх барысаўскіх рушніках са збораў Цэнтра традыцыйнай культуры і прыватных збораў некаторых удзельнікаў. Цікава і тое, што ў кожнага у гэты дзень была магчымасць павучыцца вышываць крыжыкам.

Стала карыснай для ўсіх Школа майстэрства «Крок да творчых змен». Вядучы метадыст ДУК РЦНТ Наталля Міхайлаўна Лапарэвіч падрыхтавала заняткі па тэме «Майстэрства вядучага. Інтэрактыў з гледачом», а метадыст па фальклоры ДУК РЦНТ Таццяна Васільеўна Дубоўская на аснове абагульнення вопыту фальклорных калектываў Барысаўскага раёна правяла ўрок «Дзіцячы фальклор у народных святах». У канцы сустрэчы кожны прысутны атрымаў  метадычныя матэрыялы.

Дзень майстра  і «Чароўныя пяльцы» Тамары Мароз
Дзень майстра  і «Чароўныя пяльцы» Тамары Мароз
Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY