МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Дзе паруснік лятае танкакрылы…

Іх нараджэнне – сапраўдны цуд, як усё жыццё. Ахутанае легендамі і павер’ямі, яно незвычайна прыгожае, мімалётнае і загадкавае, таму  такое прыцягальнае для чалавека. Кожны, хто наведае выставу, размешчаную ў самым цэнтры горада Мінска, на вуліцы Гікалы, 4, можа паназіраць за існаваннем матылькоў з першай секунды іх нараджэння, а таксама пачуць, чым гэтыя, здаецца, незямныя істоты харчуюцца, якіх памераў могуць дасягнуць. Тут жа разгарнулася экспазіцыя павукоў і іншых членістаногіх насельнікаў экзатычных краін свету. 

Матылёк нікога не пакідае абыякавым. Іх прыгажосцю захапляюцца людзі ўсіх узростаў, мужчыны і жанчыны.
Сімвалы лёгкага жыцця, зямныя духі, пасланнікі нябёсаў – як іх толькі не называюць! Самыя прыгожыя паданні складалі аб гэтых істотах люді, самыя добрыя прыкметы звязвалі. Японцы абавязкова выпускаюць іх у паветра на шлюбных і іншых урачыстых цырымоніях. І наогул, матылёк, які завітаў  у вашу хату і застаўся тут – вельмі пазітыўная прыкмета, яна азначае дабрабыт і ўдачу. Так з даўніх часоў лічаць у краіне Узыходзячага сонца. Жыхары Паднябеснай са сваімі астраўнымі суседзямі згодныя і нават вераць, што падораны нефрытавы матылёк можа прадоўжыць жыццё чалавека амаль да 100 год.

І хрысціяне таксама заўважылі матылька. На некаторых іконах ён сядзіць на руцэ Хрыста-дзіцяці і сімвалізуе адраджэнне і ўваскрасенне душы. 

Як толькі не называюць крылатых прыгажунь: “Залатая птушкакрылка”, “Каліго Бразільская”, “Уранія мадагаскарская”, “Ажыўшая кветка Панацэі”, “Паруснік”, “Марфо закаханых”, “Сава”…  

Пра іх экскурсавод Лізавета Паўлюшчык расказваць можа нястомна. Як і чым яны харчуюцца, у якой асобіны крылы даўжэйшыя, як змяняецца колер кукалкі залатой птушкакрылкі пры развіцці, колькі часу ёй спатрэбіцца, каб акрыяць, расправіць крылы пасля нараджэння і выхаду ў свет…  

Тут жа размешчаны экзатычныя павукі, членістаногія жыхары трапічных краін: скалапендра, тараканы, полаз-альбінос. Можна набыць сувеніры на розны густ: магніты і вееры, заколкі і ўпрыгажэнні для кашпо і нават каштоўныя панно з незвычайнымі матылькамі і дзіўнымі жукамі, назвы якіх вы нават і не ведалі! 

 

Выстава працуе да 31 ліпеня з 11 да 19  гадзін.

 

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ, вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Фота аўтара

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY