МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Душа танца – ў “Карагодзе сяброў”

Чым жыве і падсілкоўваецца сапраўдны танцор? Дзіўным сплавам рухаў і поглядаў, пазамоўнай  лексікай адмысловых “па”, дасканала адточаных і арганічна ўжыўленых у музычную канву. Прывабны “нектар” высокай творчасці, які любоўна гатуюць загадзя, прыцягвае  шматлікіх прыхільнікаў і яднае высокім мастацкім прызначэннем. Менавіта таму Х абласны фестываль харэаграфічнага мастацтва“Карагод сяброў”, які традыцыйна праводзіцца ў Клецку, штогод пашырае сваё яскравае кола. Сёлета сюды з’ехаліся больш тысячы ўдзельнікаў у складзе 49 харэаграфічных калектываў з 17 раёнаў Міншчыны.

А колькі гледачоў завітала ў Клецкі раённы цэнтр культуры, дзе звычайна адбываецца фестываль! Яблыку недзе было прызямліцца! Нават у праходзе ён не змог бы павольна пракаціцца, не абабіўшы сакавітыя бакі! Так людна было таму, што творчае свята “Карагод сяброў” палюбілася, арганічна прыжылося на гэтай зямлі і стала чаканым. Мова танца, аднаго з самых экспрэсіўных і дэмакратычных відаў мастацтва, зразумела кожнаму чалавеку. Яна не патрабуе перакладчыкаў, не ведае межаў, узроставых рамак і моцна захапляе душы. Назіраць за такім шматпланавым дзействам – вялікая асалода, заўважыў намеснік старшыні Клецкага райвыканкама Генадзь Буйвіла, распачынаючы ўрачыстае адкрыццё фестывалю.

Генадзь Мікалаевіч лічыць, што прымаць такія мерапрыемствы – вялікі гонар для маленькай, але вельмі гасціннай Клеччыны, таму што яны значна абагачаюць культурную спадчыну малой радзімы, далучаюць насельніцтва да мастацтва і даюць магчымасць развіваць свае таленты.

На фестывалі ўсе жанры і накірункі харэаграфічнага мастацтва былі прадстаўлены найбольш красамоўна і поўна: народныя, стылізаваныя і бальныя, сучасныя і эстрадныя, сюжэтныя танцы і класічныя кампазіцыі. Напрыканцы вабіў “батл”, які разгарнуўся паміж ансамблямі мажарэтак.

За выступленнямі ўдзельнікаў конкурсу пільна сачыла журы фестываю, якое ўзначальвала першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Наталля Уладзіміраўна Карчэўская. Дарэчы, журы ўсе спачувалі, бо задача ў яго членаў была вельмі адказная і складаная. Захапляльны конкурс доўжыўся амаль цэлы дзень, а вочы разбягаліся ад непаўторных нумароў, у якіх бруілася жывая крыніца талентаў выканаўцаў і пастаноўшчыкаў.

Было з чым і параўноўваць. Напрыклад, калектывы вынеслі на суд журы і гледачоў дзве інтэрпрэтацыі казкі “Дзюймовачка”. Іх прадставілі дзеці. Больш сталая моладзь захапляецца сучаснымі танцамі. Свае “рэвалюцыйныя” думкі яна імкнецца выказаць мовай рухаў, выразных жэстаў, “вуглаватай” музыкі…

Выверанаму рытму падпарадкоўваюцца ансамблі мажарэтак, якія з бляскам і гонарам дэфіліравалі па сцэне, прыцягваючы ўвагу. Ніводнай нельга памыліцца ні на такт, ні на міліметр: і самая маленькая “памарка” можа перакрэсліць агульнае ўражанне ад выступлення ўсяго калектыву.

Крыніцай неабсяжнага натхнення з’яўляецца народная творчасць. З яе калісьці пачарпнуў і не змог наталіцца Вадзім Матанцаў, мастацкі кіраўнік некалькіх харэаграфічных калектываў. Яго ведаюць у культурным свеце і, здаецца, ніхто не здзівіўся, што за самы высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры Гран-пры конкурсу быў уручаны ўзорнаму ансамблю танца “Зорачкі”  і  фальклорнаму танцавальнаму калектыву “Тапатушкі” Палаца культуры горада Салігорск, якія ён стварыў і выпесціў. Настаўнік атрымаў у гэты дзень і асабістую ўзнагароду.

Шмат выхаванцаў у Вадзіма Пятровіча. Ён упэўнена вядзе да новых вяршынь тры калектывы розных узроставых катэгорый: “Сузор’е”, “Зорачкі” і “Тапатушкі”. Адданасць традыцыям, захаванне народнай спадчыны, пераемнасць пакаленняў і бясконцы пошук цікавых творчых знаходак – станоўчае крэда маэстра, апантанага танцам.

У атмасферы сяброўства, з зажыгальнай энергетыкай і ў добрым настроі прайшоў гэты юбілейны фестываль. Як заўважыла старшыня журы Наталля Карчэўская, яго ўдзельнікі атрымалі выдатную магчымасць падзяліцца вопытам і завесці новыя знаёмствы. Для адных удзел у фестывалі стаў творчым дэбютам, а для іншых – добрай традыцыяй. Радуе, што кожны год павялічваецца колькасць аматараў “Карагода сяброў”, для якіх гэта не проста конкурс, а выпрабаванне на трываласць, прафесіяналізм, чарговая прыступка да новых перамог. Не кожны тут стаў абсалютным лідарам, але ён запаліў сваю зорачку!

Дыпломамі І ступені былі ўзнагароджаны самыя крэатыўныя і экспрэсіўныя:

У намінацыі “дзіцячы танец” – узорны ансамбль танца “Дарунак” ДУА “Барысаўская дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў, кіраўнік Алена Вазмітэль.

У намінацыі народны сцэнічны танец, дзеці” лепшым прызнаны калектыў народнага танца “Онікс” Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, кіраўнік Кацярына Лабаза.

У намінацыі малыя формы” – узорны ансамбль танца “Зорны шлях” Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў, кіраўнік Ірына Бондар.

У намінацыі бальны танец” – узорны харэаграфічны калектыў сучаснага і бальнага танца “Мерцание” Заслаўскай дзіцячай школы мастацтваў Мінскага раёна, кіраўнік Анастасія Клепча.

У намінацыі сюжэтны танец” – узорны ансамбль танца “Ювента” Клецкага раённага цэнтра культуры, кіраўнік Кацярына Батвінка.

У намінацыі народны стылізаваны танец” – узорны харэаграфічны ансамбль “Гарошынка” Стаўбцоўскага раённага цэнтра культуры, кіраўнік Наталля Захарава.

У намінацыі “сучасны і эстрадны танец, дзеці” – узорны танцавальны калектыў “Канфеці” Слуцкага гарадскога палаца моладзі, кіраўнік Галіна Зданевіч.

У намінацыі “стылізаваны танец” – узорны харэаграфічны ансамбль “Крутагорачка” Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў, кіраўнік Галіна Пак.

У намінацыі сучасны і эстрадны танец, дарослыя” – народны харэаграфічны ансамбль “Кордэс” Слуцкага гарадского дома культуры, кіраўнік Наталля Мартыновіч.

У намінацыі народны сцэнічны танец, дарослыя” – танцавальны калектыў “Аксаміт” “Нясвіжскага УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”, кіраўнік Кацярына Лабаза.

У намінацыі “мажарэткі” – узорны ансамбль мажарэтак “Феерыя” Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў, кіраўнік Кацярына Жук.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ, вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Фота аўтара

Больш здымкаў - у фотагалерэі ►

Удзельнікі фестывалю
Гран-пры
Гран-пры: Матанцаў
Дарунак
Онікс
Мерцание
Ювента
Гарошынка
Канфеці
Кордэс
Феерыя
Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY