Другое жыццё ляснога волата

МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Другое жыццё ляснога волата

Стваліны самага магутнага дрэва Беларусі цяжкія, цвёрдыя, але добра паддаюцца апрацоўцы. Лепшыя разьбяры краіны ладна з усялякай драўнінай спраўляюцца. Думаю, што за дзесяць дзён ХVII абласнога свята-конкурсу майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва”, якое ўрачыста адкрылася 5 чэрвеня ў парку адпачынку горада Любань, яны выдатна справяцца са сваімі задачамі. Спачатку мастакі па дрэве азнаёмяцца з творчасцю пісьменніка з Любаншчыны Івана Муравейкі, які шмат пісаў і для дзяцей, а потым пачнуць выразаць казачных герояў з магутных дубовых чурбакоў.

Пленэр разьбяроў сабраў сёлета дванаццаць майстроў з розных куткоў Міншчыны, Гомеля і сталіцы нашай краіны. Большая колькасць з іх – творцы, душой і сэрцам адданыя дрэву. Яны шмат гадоў з задавальненнем удзельнічаюць у абласным свяце-конкурсе “Сонечная цеплыня дрэва”, які нават цяжка назваць конкурсам, бо тут пануе атмасфера сяброўства і добразычлівасці. Таму імя Аляксандра Галая з Любаншчыны, які ўпершыню будзе ў ім шчыраваць, на адкрыцці свята вырашылі вылучыць асобна, нібы даючы яму сімвалічную “фору” ці “крэдыт даверу.  

Сярод прафесіяналаў – народны майстар з Гомеля Валерый Казлоўскі, які амаль сорак гадоў трымае ў руках разак і сякеру. Яго зямляк Віктар Расолаў пачынаў асвойваць старажытнае рамяство з вырабу лыжак. Калега Віктара – Яўген Осіпаў з Беразіно – аўтар самай вялікай у свеце драўлянай лыжкі. Мінчанін Святаслаў Няхайчык з 13-гадовага ўзросту валодае разьбярскімі прыладамі. Пра кожнага з удзельнікаў свята-конкурсу можна сказаць шмат цёплых слоў. Але лепш за ўсё аб іх сведчаць непаўторныя творы, якія застаюцца ў розных гарадах Міншчыны на радасць людзям. Слуцк і Маладзечна, Клецк і Івянец, Заслаўе і Мядзел і шмат іншых населеных пунктаў упрыгожылі іх драўляныя шэдэўры. Нашых чараўнікоў сардэчна запрашаюць да сябе загадзя і з гонарам прымаюць эстафету правядзення абласнога свята-конкурсу.

На ўрачыстым адкрыцці сёлетнега пленэру, які праходзіў пад назвай “Зямля абЛЮБАваная”, намеснік старшыні Любанскага райвыканкама Тамара Дамашэвіч пажадала, каб адметных майстроў шчыра натхнілі мясцовыя краявіды, гісторыя і легенды краю, а таксама творчая спадчына пісьменніка Івана Муравейкі. Творчасці Івана Андрэевіча, старэйшага пісьменніка Беларусі, нават прысвячалася выстава “Казачнік-бай з Любанскага краю”. Разьбяры і мясцовыя жыхары, зацікавіўшыся кнігамі, гарталі яркія старонкі і нібы вярталіся ў дзяцінства.

Ніколькі не сумняваецца ў тым, што будучыя драўляныя скульптуры хутка стануць часткай гісторыі і гонарам Любаншыны, намеснік дырэктара Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Наталля Даўнаровіч, бо ў кожную са сваіх работ аўтар укладае ўсяго сябе, добрыя думкі, майстэрства і свет акрыленай душы. Таму і выходзяць з-пад разца такія сонечныя і пазітыўныя творы! Вось і начальнік ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама Васіль Каткавец таксама ўпэўнены, што з дубовых калод, загадзя старанна падрыхтаваных работнікамі мясцовага лясгаса, выйдуць сапраўдныя шэдэўры драўлянага дойлідства. На творчы лад майстроў настройвалі артысты аматарскай творчасці Любаншчыны. Цікавыя канцэртныя нумары падрыхтавалі ўдзельнікі ўзорнай дзіцячай студыі “Цэнтр”, тэатра танца “Егоза”, вакальнага трыа “Любанскія дзяўчаты”. А работнікі культуры склалі для разьбяроў вельмі насычаную і пазнавальную праграму.

Для разважанняў: Па падліку дырэктара Любанскага лясгаса Сяргея Шулякоўскага некаторыя дубовыя стваліны маюць прыкладна 200-гадовы ўзрост. Леснікі доўга адбіралі “кандыдатаў” на шэдэўры, а нарыхтаваныя чурбакі некалькі месяцаў сушылі і даводзілі да патрэбнай кандыцыі.

Драўніна дубоў – сапраўдны скарб. Працаваць з ёй няпроста, але вынік зачаруе прыгожай фактурай і праслужыць не менш, чым жыло само дрэва, калі як след апрацаваць і аберагаць мастацкі выраб. Не па “зубах” ён будзе грыбкам і шкоднікам, а пацямнелае адценне толькі надае дубовым рэчам саліднасці і каштоўнасці.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ

вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Фота аўтара

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY