МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Да багацця ды вялікага ўраджаю

У апошні дзень Масленічнага тыдня – Даравальную нядзелю – на цэнтральнай плошчы Капыля, згодна са старажытнымі і сучаснымі беларускімі традыцыямі, жыхары і госці райцэнтра развітваліся з зімой і клікалі доўгачаканую вясну.

Хоць зусім яшчэ не вясновае надвор’е і ўнесла пэўныя карэктывы, аднак не стала перашкодай для ўдалага правядзення свята. Дарэчы, згодна з народнымі прыкметамі, непагадзь ды холад у масленічны час прадвяшчаюць цёплую і сонечную вясну. Таксама існуе павер’е, якое кажа: шмат бліноў падчас Масленіцы – да багацця ды вялікага ўраджаю. Калі яму верыць, увогуле атрымліваецца выдатная замалёўка бліжэйшай будучыні, бо гэтая смачная святочная страва была нарыхтавана ў незлічонай колькасці, а таксама выпякалася адразу на месцы гуляння. Пакаштаваць духмяных блінцоў з разнастайнымі начынкамі на любы густ можна было абсалютна бясплатна – гасцінныя прадстаўніцы Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці, Песачанскага і Семежаўскага цэнтраў культуры і вольнага часу, а таксама Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі з задавальненнем частавалі ўсіх жадаючых. «Смачны» настрой стваралі і работнікі райспажыўтаварыства. Прадукцыя іх выставы-продажу, асноўны асартымент якой спецыяльна да мерапрыемства быў дапоўнены сюжэтамі «бліннай гісторыі», карысталася традыцыйным попытам.

Акрамя прысмакаў, можна было набыць вырабы сувенірнай прадукцыі, прадстаўленыя Капыльскім ТЦСАН і клубам «Скарбонка».

Увазе публікі было таксама прапанавана цікавае і пазнавальнае тэатралізаванае прадстаўленне, падчас госці маглі не толькі патанчыць пад рытмічныя вясёлыя песні але і прыняць непасрэдны ўдзел у разнастайных гульнях, азнаёміцца са старадаўнімі масленічнымі традыцыямі і звычаямі беларусаў. святочны настрой падчас відовішча стваралі юныя акцёры – навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа, а таксама ўдзельнікі калектываў мастацкай самадзейнасці Капыльскага РЦК; Цімкавіцкага і Грозаўскага сельскіх дамоў культуры; Ванелевіцкага цэнтра культуры і вольнага часу; Ляшнянскага, Руднянскага, Скабінскага клубаў-бібліятэк і Лоцвінскага ЦАТ.

У якасці куратараў мерапрыемства выступілі супрацоўнікі Капыльскага раённага цэнтра традыцыйнай культуры . Менавіта яны займаліся рэжысурай і тэатралізацыяй Масленіцы.

Кульмінацыяй свята стала спальванне пудзіла. Падчас гэтага старажытнага абраду, які сімвалізуе развітанне з зімой і сустрэчу вясны, кожны мог загадаць жаданне, прывязаўшы да лялькі каляровую стужку, перад тым як запаляць агонь.

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY