МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Чароўныя пяльцы” і спрытныя пальцы

Вышытыя прасціны і адмысловыя карціны, ручнікі і сурвэткі аздаблялі Барысаў падчас правядзення III рэгіянальнага свята-конкурсу “Чароўныя пяльцы”. Дзіўныя вышываныя рэчы, над якімі шмат часу праводзілі майстрыхі, размясціліся на плошчы каля Свята-Уваскрасенскага сабора і нібы заклікалі перагледзець сваё жыццё. Тонкія вырабы – сапраўдныя творы-карункі нібы размаўлялі з намі, давалі магчымасць паразважаць над імгненным і адвечным, штодзённым і святочным.

Творчасць заўсёды была адметнай рысай беларусаў. На гэта звярнула ўвагу начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Гарнак падчас урачыстага адкрыцця свята-конкурсу “Чароўныя пяльцы”. Вышыўка – тое, што перадавалася з пакалення ў пакалення і яднала іх, вызначыла Людміла Іванаўна.

Вышыўка захапляла ў вольны час і  ўпрыгожвала побыт. Яна і зараз аб’ядноўвае людзей самых розных узростаў. Вось і ў Барысаў з’ехаліся прадстаўнікі старэйшага пакалення і самыя маладыя. Вялікую цікаўнасць мерапрыемства выклікала і ў мясцовых жыхароў. Жанчыны, якія самі калісьці захапляліся вышыўкай, падыходзілі да майстрых, дзяліліся сваімі напрацоўкамі і нешта ад іх пераймалі. Таму што, як прызналася мясцовая жыхарка Галіна Зылькова, да прыгажосці заўсёды цягне. Яна шчыра падзяквала арганізатарам за карыснае свята, на якое людзі прыйшлі з задавальненем і нават нешта набылі для душы.

З маленства сябравалі з прыладамі да вышыўкі Ніна Дубень і Раіса Анікеева. Прасціны, вышытыя іх рукамі, зараз захоўваюцца толькі для выстаў як ўзоры беларускай традыцыйнай вышыўкі. Жанчыны кажуць, што раней у старанных маладых дзяўчат амаль не заставалася вольнага часу, бо рукі над чымсьці “ляталі”: то пралі, то ткалі, то шчыравалі над пяльцамі. Так поўніліся шлюбныя скрыні, у якія будучыя жонкі складалі свае незвычайныя скарбы... 

І зараз для некаторых сямей вышыўка – найлепшае захапленне. Разам чаравалі над пяльцамі прадстаўнікі трох пакаленняў з Барысаўскага раёна. Бабуля Марыя Абрамовіч, з якой усё пайшло, яе дачка Людміла Кажэўка і ўнучка Марыя Дзівіна стварылі шмат сурвэтак, беларускіх паяскоў. Апроч пяльцаў, сям’я захапляецца захаваннем іншых традыцый. Яны – актыўныя ўдзельнікі фальклорных гуртоў “Мядоцкая талака” і “Весялінка”, якія створаны ў Мётчанскім СДК. 

Рамеснік Аксана Дзімітрыева сюды прынесла карціны, вышытыя стужкай. Непаўторныя творы ўдзельнікаў аматарскай студыі вышыўкі “Чароўны крыжык” пад кіраўніцтвам Таццяны Няжданавай (Барысаў) стварылі прывабны вернісаж, каля якога ніхто хутка не праходзіў, не прыгледзеўшыся да неверагоднай тэхнікі. Адразу і не зразумееш, з чаго вышыта, напрыклад, работа “Княгіня” майстра-аматара Таццяны Плавінскай. Тут выкарыстаны і ніткі, і бісер, і нават бусіны-перліны. 

Шмат майстроў спаборнічалі на гэтым свяце. Кожны выбіраў сабе тое, што лепш засвоіў. Лілія Шымановіч, напрыклад,  – бясспрэчны майстар у аздабленні адзення, Ангеліна Валодзька – у вышыўцы традыцыйных беларускіх ручнікоў. Амаль кожнага арганізатары свята-конкурсу адзначылі і  павіншавалі. Нават самага маладога, Ульяну Багуцкую, а таксама сям’ю Ірыны і Таццяны Кулік. А Гран-пры прысуджана Тамары Мароз, кіраўніку Забашэвіцкага клуба майстроў народнай творчасці “Натхненне”.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ, вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Фота аўтара

 

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY