МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Чароўная зімовая казка

Напярэдадні навагодніх святаў у Нясвіжскім раённым цэнтры культуры прайшло ўрачыстае адкрыцццё выставы-продажу вырабаў майстроў народнай творчасці.

У экспазіцыі былі сабраны арыгінальныя вырабы, прысвечаныя наступленню Новага года і не толькі. Гледачоў і ўдзельнікаў выставы, якія сабраліся ў фае РЦК, прывітала кіраўнік народнага клуба майстроў «Дыяменты Нясвіжскага краю» Вікторыя Лукашэвіч, якая выказала вялікую ўдзячнасць усім, хто не шкадуе ўласнага часу, каб ствараць сваімі рукамі непаўторныя рэчы. Таксама яна адзначыла, што сапраўдны творца пастаянна імкнецца асвойваць нешта новае, каб захапляць гледача, і кожная такая выстава — гэта асаблівая падзея як для майстроў, так і для тых, хто прыходзіць палюбавацца вынікамі іх дзейнасці . А выстава, прысвечаная Новаму году — гэта выдатная магчымасць дакрануцца да цуда і зрабіць крок у свет прыгажосці.

Атмасферу свята, напоўненую чараўніцтвам і чаканнем падарункаў, узмацнілі музычныя віншаванні ад вопытных і зусім юных артыстаў раёна. Так, гледачы горача апладзіравалі наступным выканаўцам: салісту РЦК Ігару Гарбачову і «белым сняжынкам» танцавальнага калектыву «Арыён» пад кіраўніцтвам Жанны Галавач; вакальнаму ансамблю «Славянскі стыль» і яго кіраўніку Ларысе Пархановіч, якая прадставіла яшчэ і сольнае выступленне; Вользе Александровіч; Валерыі Аніфер; юным спявачкам Юліі Чырко і Аляксандры Паляшчук; дуэтам у складзе Таццяны Казловай і Аксаны Пяткевіч, Жанны Чучман і Ігара Дубешкі, Ларысы Пархановіч і Івана Кухнаўца, Іны Філіпавай і Аляксандра Іванова; трыа ў складзе Таццяны Казловай, Аксаны Пяткевіч і юнай спявачкі Валерыі Тарасевіч.

Яркім момантам святочнага мерапрыемства, што выклікаў россып усмешак у зале, стаў вясёлы танец галоўнага сімвала 2020 года — абаяльнай Мышкі. Нумар прадставіла малады спецыяліст РЦК, харэограф Ульяна Судзенка. Завяршылася адкрыццё выставы тэматычнай песняй «З Новым годам!» у выкананні Сяргея Калеснікава, падчас якой да гледачоў выйшлі ўсе ўдзельнікі святочнага канцэрта. Публіка доўга вітала іх шчырымі воплескамі, дзякуючы за цудоўны настрой і магчымасць апынуцца ва ўрачыстай казачнай атмасферы.

Соф’я Любанец

Урачыстае адкрыцццё выставы-продажу вырабаў майстроў народнай творчасці.

Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY