МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Цешча” не губляецца: жартуе і здымаецца!

Смех і гумар дапамаюць ім заставацца ў высокім жыццёвым тонусе ўжо чвэрць стагоддзя і, нягледзячы на сталы ўзрост, весці насычанае творчае жыццё. Гэтыя эпітэты датычацца да нашай неверагоднай “Цешчы” – народнага жартоўнага калектыва, адзіным месцам прапіскі і вытокам натхнення для якога застаецца пасёлак Ратамка, што раскінуўся ў жывапісным прысталіччы. Калектыў - каларытная візітоўка населенага пункта. Трохі раней сусветна знакамітымі сталі коні, якіх гадуюць да перамог у Рэспубліканскім алімпійскім цэнтры падрыхтоўкі коннага спорту і каняводства. А разам яны - вядомыя брэнды Міншчыны. 

Свой чарговы юбілей наш паважаны калектыў пад кіраўніцтвам Міколы Рабычына вырашыў адгуляць дома. А ў падарунак для гасцей яны падгатавалі шыкоўны канцэрт, прысвечаны 25-годдзю творчай дзейнасці, пад назвай “Цешча” ў кінафільмах”. З пераходам у новы напрамак дзейнасці артысты-аматары з глыбінь народных перараслі ў сапраўдных кіназорак з адметным мясцовым каларытам, вострымі жартамі і самаіроніяй. Аздобілі вечарыну цікавыя нумары са спалучэннем розных мастацкіх жанраў, рэтраспекцівай кінадзейнасці і віншавальнымі словамі шматлікіх гасцей.

Першым сцежку ў святло чароўнага ліхтара кінематографа пратаптаў мастацкі кіраўнік калектыву Мікола Рабычын. Кадры з кінастужак з яго ўдзелам адразу ўзнялі атмасферу ў зале Ратамскага дома культуры і задалі лёгкі настрой. Зараз у фільмаграфіі Мікалая Міхайлавіча больш за восем дзесяткаў цікавых вобразаў. А потым і сваю каханенькую “Цешчу” клапатлівы “зяцёк” прыстроіў у кіно. Зараз іх прадстаўляць рэжысёрам не трэба. Пявучыя жанчыны і каларытны акцёр з амплуа кемлівага абаяльнага селяніна запатрабаваны ў кінастужках вытворчасці “МедыяПрадакшнФільм”, “Цэнтрал Партнёршып” і іншых, вельмі знакавых на прасторах СНД і за яго межамі. Апафеёзам кінакар’еры будзе ўдзел у эпізодзе кінастужкі “Сваты-7”.

На пытанне, як усё пачыналася і чаму калектыву далі такую назву, Мікола Рабычын адказаў, што цешча для кожнага зяця – вобраз, які нясе цеплыню і дабрыню, чуллівасць і адказнасць за сям’ю сваёй дачушкі. А для гледача гэта цікавае ўвасабленне розных сітуацый. У жыцці ўсялякае ж бывае…

 – Менавіта так калісьці думаў і заснавальнік калектыву Валерый Кусцінскі, – разважае Мікола Рабычын, – “нарадзілася” наша “Цешча” ў Ратамцы ў 1992 годзе. Пачыналі жанчыны, а іх напачатку было толькі трое, з песень сваіх матуль. Праз год-два прыйшло папаўненне. А зараз удзельніц каля дзесяці.

Калектывам “Цешча” за гады яскравага творчага жыцця пастаўлена шмат жартоўных праграм. Іх аўтары – не менш знакавыя дзеячы культуры: Іван Чэркас – былы загадчык літаратурнай часткі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, Галіна Собалева – актрыса і рэжысёр; пісалі Алесь Гарбуль і кампазітар Алесь Шыла. Прыярытэтным накірункам у рэпертуары застаецца спалучэнне беларускай песні з жартамі, драматычнымі ўрыўкамі і міні-спектаклямі, у якіх прысутнічае і лялечнае мастацтва, і харэаграфія. Праграма “Вясенні жарт” прысвечана каханню, а “Кірмашовыя прыгоды” – гратэск пра прыгоды турка Аш-Гірэя, які гандлюе моднымі таварамі, але раздорвае іх жанчынам, зачараваўшыся іх песнямі. Увесь шыкоўны творчы скарб калектыву цяжка зараз пералічыць, але важным момантам у дзейнасці можна лічыць артыстычны тандэм “Цешчы” і дзіцячага лялечна-драматычнага калектыву “Мікося”, якому сталыя выканаўцы перадаюць свой вопыт.

Калегі “Цешчы” шмат успаміналі, як яна расквітнела і пасталела, дзе гастралявала, з кім стасавалася і каму давала блаславенне ў творчы шлях. Даўнім сябрам ратамскіх жартаўніц з’яўляецца народны тэатр “У пошуку” з Лёзна Віцебскай вобласці. Спявала ў “Цешчы”, а потым стварыла свой ансамбль пад назвай “Славянскі настрой” Алена Юркене. З падзякай са сцэны называлі імёны першых выканаўцаў і нязменнага гарманіста Анатоля Якімовіча.

А былы начальнік аддзела культуры Мінскага райвыканкама Руслана Рэут ўспамінала, што Мікола Рабычын ніколі не шукаў “лёгкага хлеба”:

– Памятаю той дзень, калі да мяне прыйшоў сціплы хлопчык і папрасіў даць яму самы запушчаны СДК, каб яго “падняць”. На той момант гэта быў Ратамскі сельскі дом культуры. У будынку нават ацяплення не было. І сам ён жыў з маладой жонкай недзе на дачах. За кароткі час гэты чалавек і клуб ажывіў, і “Цешчы” даў другое дыханне. Думаю, мы не памыліліся з выбарам разам з ім!

Мікола Рабычын, з выгляду просты чалавек, – магутны характарны артыст, неверагодна творчы і добразычлівы, які разам з другой сваёй маці нанова адкрывае людзям беларускую народную творчасць і будуе масты сяброўства паміж краінамі.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ,

вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Фота аўтара

 

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY