МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Бяспека перш за ўсё

У пачатку верасня ў Вяляціцкім СДК (Барысаўскі раён) у рамках акцыі «Адзіны дзень бяспекі» прайшоў цыкл прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні надзвычайных сітуацый.

З 1 па 8 верасня ў СДК праводзілася выстава міні-плакатаў па прафілактыцы надзвычайных сітуацый «Мир полон угроз!». Выставу наведвалі як падлеткі (у тым ліку і тыя, хто стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх), так і дарослыя.

Таксама ў СДК прайшоў практычны занятак «Алгоритм действий при ЧС» па эвакуацыі людзей у выніку пажару. Мерапрыемства адбылося 4 верасня. На занятку прысутнічаў супрацоўнік пажарнага ДЭПО. Загудзела сірэна – і дабравольная пажарная дружына СДК, пачала эвакуіраваць людзей. Кожнага, хто знаходзіўся ў гэты час у будынку вывелі на вуліцу. Работнікі дома культуры, спакойна і прафесійна выконвалі свае непасрэдныя абавязкі і выдатна справіліся з экстрэннай сітуацыяй. Эвакуацыя прайшла па ўсім правілам.

Наступным пунктам акцыі стала пазнавальная праграма «Один дома», якую правялі 6 верасня. На мерапрыемства былі запрошаны непаўналетнія жыхары вескі Вяляцічы. Асноўныя мэты праграмы – выхаванне ў непаўналетніх пачуцця адказнасці за свае паводзіны і давядзенне да іх разумення неабходнасці выканання правіл пажарнай бяспекі.

На сценах залы віселі плакаты з выказваннямі аб тым, як трэба сябе паводзіць, калі застаешся адзін дома. Вядучая прывіталася з прысутнымі і расказала пра сутнасць мерапрыемства, на якое сабраліся падлеткі. Перш-наперш яна закранула тэму пажарнай бяспекі. Хлопчыкі і дзяўчаткі падзяліліся на каманды, атрымаўшы рознакаляровыя картачкі. Камандам было дано першае заданне ў выглядзе тэсціравання. Трэба было выбраць правільны адказ, за які налічваліся балы.

Потым прайшоў пазнавальны конкурс «Причины опасных ситуаций». Удзельнікі павінны былі за адну хвіліну напісаць на лістку паперы найбольшую колькасць прычын небяспечных сітуацый у доме.

Зацікавіў юных наведвальнікаў і музычна-танцавальны конкурс «Не ошибись!». Удзельнікі праграмы сталі ў кола. Вядучая называла словы, а яны павінны былі альбо прыгаць, ці пляскаць у далоні, калі пачуюць словы, якія не маюць дачынення да пажараў.

Таксама вяліся размовы з падлеткамі аб правілах дарожнага руху і статыстыцы дзіцячага траўматызму на дарогах. Вядучая прапанавала ўвазе дзяцей выявы дарожных знакаў, а ўдзельнікі каманд павінны былі назваць іх і расказаць, калі яны прымяняюцца. Вельмі бурна абмяркоўвалася пытанне аб тым, як сябе паводзіць, калі ты адзін дома, а ў дзверы пазванілі, ці пастукалі. Гучалі розныя адказы. Прыйшлі да высновы, што нельга адчыняць чужым, незнаёмым людзям, нават калі яны прадстаўляюцца міліцыянерамі. Паспрабавалі сябе падлеткі і ў якасці лекараў. Для іх была падрыхтавана гульня «Собери аптечку для оказания первой медицинской помощи».

Неўзабаве ўдзельнікі праграмы акунуліся ў чароўны свет казак. Сваю эрудыцыю хлопчыкі і дзяўчаткі паказалі ў літаратурным конкурсе. За адведзены час яны павінны былі скласці прымаўку ці прыказку, звязаную з правіламі АБЖ, затым адгадаць загадкі на тую ж тэму. За кожны правільны адказ удзельнікі атрымлівалі балы. А вось са словам «БЕЗОПАСНОСТЬ» яны складалі асобныя словы. Падлеткі вельмі стараліся, кожны хацеў скласці як мага больш слоў і атрымаць салодкі пачастунак.

Напрыканцы мерапрыемства вядучая раздала ўсім памяткі, як трэба сябе паводзіць «Если дома ты один», а таксама для запамінання пяці «НЕ». Яна пажадала моцнага здароўя і параіла ніколі не забываць усё тое, аб чым яны даведаліся, і беражліва адносіцца да сябе и сваіх родных.

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY