МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Беларускі fashion”

9 лістапада ў дзяржаўнай установе “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г.Маладзечна” прайшоў раённы конкурс “Беларускі fashion”. Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з'яўляецца народнае адзенне. Пашырыць звесткі пра традыцыйнае народнае адзенне, вызначыць яго нацыянальную адметнасць і непаўторнасць, атрымаць асалоду ад цудоўных вырабаў, створаных рукамі таленавітых майстроў і ўмельцаў – такія задачы ставілі перад сабой арганізатары конкурсу. Нельга абысці ўвагай  цудоўную выставу па выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дзе былі прадстаўлены работы юных  талентаў і ўмельцаў горада і раёна.

Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях:

- “Маляванка беларуская”(выяўленчая творчасць);

- “Лялька ў нацыянальным касцюме” (дэкаратыўна-прыкладная творчасць);

- “Этна-матыў” (дэкаратыўна-прыкладная творчасць);

- “Нацыянальныя элементы ў сучасным адзенні” (дэманстрацыя адзення);

- “Сучасны аўтарскі касцюм у нацыянальным стылі” (дэманстрацыя адзення);

- “Як на fashion я збяруся, усёй сям’ёй я прыбяруся” (дэманстрацыя адзення).

13 удзельнікаў конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі заперамогу, а 49 атрымалі дыплом за самабытную ідэю і зацікаўленнасць беларускай традыцыйнай культурай.

На працягу свята панавала цёплая, сяброўская атмасфера, якую стваралі вядучыя і госці. Распачалі свята ўдзельнікі клуба беларускай гульні “Весялінка” і краязнаўчага клуба “Беларуская хатка” дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна”. Дзеці прадэманстравалі сваё святочнае адзенне і праспявалі жартоўныя прыпеўкі.

Настаўніца дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна” Уладыка Алена Міхайлаўна пазнаёміла гасцей і ўдзельнікаў конкурсу з сваім касцюмам “гаспадынькі”, які пашыла сваімі рукамі, а таксама расказала пра яго мастацкае аздабленне, сімволіку беларускіх колераў, выкарыстаных у гэтым касцюме. З сабой Алена Міхайлаўна прынесла куфэрак, у якім знаходзіліся самаробныя аксэсуары.

Артыстка Мінскага абласнога драматычнага тэатра, кіраўнік творчай студыі “Майстэрня цудаў” дзіцячага цэнтра культуры “Расток” Яўгенія Сцяцэнка са сваёй дачушкай Варварай прынялі ўдзел у намінацыі “Як на fashion я збяруся, усёй сям’ёй я прыбяруся”. На конкурсе яна прадэманстравала традыцыйны народны касцюм, а таксама правяла майстар-клас па аўтэнтычных танцах.

Калекцыя адзення, якую прадставіў тэатр моды “Vita Brevis” установы адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны каледж” пад кіраўніцтвам Сяргея Мазурэнка, паказала ўсім прысутным, як можна сумясціць беларускі традыцыйны строй і сучасную моду. На мадэлях былі стылізаваныя беларускія касцюмы, якія зачароўвалі погляд.

Кожны з прысутных на сустрэчы ўнёс у беларускую скарбонку драбнічку свайго таленту, майстэрства і любві да ўсяго беларускага.

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY