МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Бабуліны прысмакі – лепшыя!


У Маладзечне ў Цэнтралізаванай клубнай сістэме 18 сакавіка з самага ранку разліваўся чароўны пах, які зыходзіў ад толькі што прыгатаваных салатаў, рулетаў, пірожных, тартоў… На базе ўстановы з поспехам прайшоў самы смачны паядынак – раённы кулінарны конкурс “Бабуліны прысмакі – 2018”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Савет Маладзечанскай раённай арганізацыі ветэранаў і раённага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Конкурс праводзіўся сярод пярвічных ветэранскіх арганізацый Маладзечаншчыны. Яго галоўнымі задачамі былі выяўленне талентаў сярод людзей сталага ўзросту, прапаганда іх творчасці, арганізацыя вольнага часу; далучэнне ветэранаў да грамадскай дзейнасці, удзел у эстэтычным і маральным выхаванні моладзі; забеспячэнне падтрымкі сацыяльнага статусу ветэранскіх арганізацый у грамадстве.

Удзел у кулінарным паядынку прынялі 13 жанчын. Усе стравы, прадстаўленыя ветэранамі на суд прафесійнай дэгустацыйнай камісіі і гасцей конкурсу, характарызаваліся не толькі высокімі смакавымі якасцямі, але і арыгінальным аўтарскім афармленнем.

У склад журы ўвайшлі: начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове, старшыня МРА ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Барада; старшыня савета Маладзечанскай раённай арганізацыі ветэранаў Станіслава Зубкова; дырэктар ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна” Ганна Владыка; галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Довбенко; спецыяліст-кандытар ад аддзела гандлю і паслуг райвыканкама Міраслава Лапуць.

Конкурс праходзіў па 6 намінацыям: “Кандытарскае майстэрства” (тарты, пірожныя, пячэнне, вафлі і іншыя прысмакі), “Ветэранскія пірагі” (піражкі, рулеты, пірагі), “Салаты і закускі” (немарынаваныя салаты, бутэрброды, канапэ), “Бабулін рэцэпт” (стравы па старых сямейных рэцэптах), “Смачная сімволіка” (стравы з сімволікай ветэранскіх арганізацый), “Народная мудрасць” (стравы нацыянальнай кухні).

Прафесійная дэгустацыйная камісія аб’ектыўна ацэньвала кожную з прадстаўленых страў, улічваючы гарманічнасць каляровай гамы і смакавых якасцяў, спалучальнасць прадуктаў, ступень складанасці і майстэрства, арыгінальнасць, вытанчанасць і лаканічнасць у афармленні, а таксама веданне сучасных патрабаванняў падачы і мастацкі ўзровень прэзентацыі страў, захоўванне традыцый.

Вызначыць пераможцаў аказалася вельмі нялёгкай задачай, кожная з канкурсантак была вартая гэтага звання. Па выніках кулінарнага конкурсу журы аддало певавагу ў кандытарскім майстэрстве Але Карнацкай.  У Ларысы Сысун былі лепшыя ветэранскія пірагі. Любоў Сірыська здзівіла салатамі і закускамі, а ў Ганны Грышкевіч атрымалася самая смачная сімволіка. Кацярына Малец усіх уразіла прывабным бабуліным рэцэптам, а Тамара Троцкая – стравамі нацыянальнай кухні.

 

Дарэчы, прызёры раённага конкурса маюць магчымасць праявіць свае кулінарныя здольнасці на абласным.

 

Надзея СТАНКЕВІЧ, вядучы рэдактар ЦКС

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY