МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Александрыя збірае сяброў-2019»

У аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці 6 ліпеня адбылося Рэспубліканскае свята«Купалле» («Александрыя збірае сяброў-2019»), у якім сярод іншых прымала ўдзел і дэлегацыя Міншчыны. Яна вярнулася з гэтага маштабнага мерапрыемства не з пустымі рукамі – прадстаўнікам цэнтральнага рэгіёна было прысуджана ІІІ месца ў конкурснай праграме «Міс Купалінка».

Купалінкай Мінскай вобласці стала Вікторыя Ярмоленка, галоўны харэограф Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. Дарэчы, яна распрацавала кампазіцыю прэзентацыі самастойна. Вакальна-інструментальнае суправаджэнне таленавіта здзейсніў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны ансамбль «Гасцінец» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Валожынскага раёна. Кіраўнік калектыву Лізавета Пятроўская ўразіла ўсіх пранікнёным аўтарскім вершам. Касцюм Купалінкі быў спецыяльна выраблены да свята з белага ільну ў традыцыйнай тэхніцы набіванкі творчай майстэрняй жаночых рамёстваў «Мальва» (Вольга Хачкова, Наталля Сухая).

Увогуле ў дэлегацыю вобласці ўвайшлі больш за 80 чалавек. Выстава Міншчыны разгарнулася ў алею даўжынёй больш за 50 метраў. Свае мастацкія вырабы прывезлі майстры Бярэзінскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Старадарожскага, Слуцкага, Стаўбцоўскага і Дзяржынскага раёнаў.

Акрамя «Гасцінца», нашу пляцоўку агучваў народны ансамбль народнай песні «Баравічанка» аддзела культуры і вольнага часу «Баравікоўскі Дом культуры» (Дзяржынскі раён).

На Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальны культурны брэнд» Мінская вобласць прадставіла свята народных рамёстваў «Слуцкія паясы», якое аб’ядноўвае ўсе віды народных мастацкіх рамёстваў. У прэзентацыі ўдзельнічалі такія калектывы, як узорны ансамбль танца «Папараць-кветка» ДУА «Слуцкі цэнтр дзіцячай творчасці» і народны харэаграфічны ансамбль «Кордэс» Слуцкага ГДК.

Падчас свята адбылося шмат цёплых сустрэч з калегамі і сябрамі, а таксама завязаліся новыя перспектыўныя знаёмствы з прадстаўнікамі Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі.

Наталля Сухая,

вядучы метадыст па этнаграфіі ДУ МАЦНТ

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY