МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Агляд-конкурс «Калядная зорка»

13 студзеня ў Нясвіжы ў рамках правядзення народнага свята «Зімовыя забавы» адбыўся раённы агляд-конкурс калядных гуртоў «Калядная зорка». Мерапрыемства адкрылася святочным шэсцем, якое пачалося на цэнтральнай вуліцы горада і працягнулася на Ратушнай плошчы, дзе ўдзельнікаў з нецярпенням чакалі гледачы.

Увазе жыхароў Нясвіжчыны былі прадстаўлены яркія калядныя гурты ўстаноў культуры і прадпрыемстваў раёна са сваімі святочнымі выступленнямі,  гульнямі, гумарэскамі, песнямі і танцавальнымі нумарамі. На  працягу некалькіх гадзін дарослыя і дзеці з захапленнем удзельнічалі ў вясёлых конкурсах і атрымоўвалі пачастункі калядоўшчыкаў, як таго патрабуе спрадвечная калядная традыцыя.

Са святам усіх павіншавалі народныя ансамблі песні «Млечны шлях», «Згода», і  «Ланская бяседа». Акрамя таго, клубнае аб’яднанне нацыянальнай кухні «Дбайныя гаспадынькі» Ланскага СКД падрыхтавала для гасцей свае пачастункі.

Завяршылася ж народнае свята цырымоніяй узнагароджання ўдзельнікаў у розных намінацыях: за лепшыя калядны нумар, калядную зорку, увасабленне вобразу традыцыйнага народнага персанажу; за высокае прафесійнае майстэрства і інш.

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY