МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Адсвяткавалі разам

У Нясвіжы адбылося абласное свята, прысвечанае вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Знакавая падзея сабрала ўсіх жыхароў і гасцей горада на галоўнай Ратушнай плошчы горада Нясвіжа. З прывітальным словам выступіў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Зіноўевіч Ломскі. Пасля экс-пасол Рэспублікі Беларусь у Бразіліі, былы кіраўнік раёна Леанід Крупец павіншаваў усіх прысутных са святам. Па добрай традыцыі на абласным мерапрыемстве сабраліся прадстаўнікі гарадоў-пабрацімаў Нясвіжа. Словы падзякі і шчырыя віншаванні ад дэлегацый гарадоў-партнёраў выказала намеснік кіраўніка адміністрацыі гарадскога округа Рэўтаў Анастасія Гайліш.

У гэты цудоўны святочны дзень у Нясвіжы дзейнічала шмат творчых пляцовак, на якіх адбываліся канцэртныя праграмы з удзелам разнастайных творчых калектываў горада і раёна (народных ансамбляў песні: «Млечны шлях», «Суседзі», «Элегія», «Каларыт», «Родны Напеў», «Забава», «Вяночак», «Акцэнт», «Лянок», «Зараніца», «Згода», «Ланская бяседа»; народнага танцавальнага калектыву «Узорыца»; узорнага ансамбля гарманістаў «Аношкаўскія музыкі»; духавога аркестра ДУК «Нясвіжскі РЦК»; вакальных гуртоў «Спатканне» і «Рэха»; хору ветэранаў працы «Аптымісты»; вакальнага калектыву «Каскад»). Нясвіжскі гарадскі маладзёжны цэнтр падрыхтаваў сваю танцавальную праграму.

Увазе зацікаўленых таксама былі прадстаўлены: дзіцячы конкурс «Мисс Несвижаночка-2019» і канцэртная праграма дзіцячых танцавальных калектываў і вакальных студый г. Нясвіжа.

Падарункам гасцям свята ад г. Мінска сталі: выступленне перасоўнай званіцы «Звонница» і канцэртная праграма дзіцячага вакальнага калектыву«Радуга».

Акрамя таго, святочная праграма ўключала ў сябе ўрачыстае адкрыццё Бернардынскай сажалкі. На дзіцячай пляцоўцы праводзіліся: гульнявая праграма, падрыхтаваная школамі горада і цэнтрам пазашкольнай работы, а таксама дзіцячыя атракцыёны. Аматарам спорту, у тым ліку інтэлектуальнага, была дадзена цудоўная магчымасць паўдзельнічаць у напружаных спаборніцтвах па шахматах, шашках або пляжным валейболе. Жадаючыя маглі пагуляць у дартс.

Нельга абмінуць увагай і выставачную пляцоўку, на якой прэзентаваліся наступныя экспазіцыі: выставы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раённага цэнтра культуры «Майстэрства рук табе, краіна наша» і літаратурна-дакументальнай выставы цэнтральнай раённай бібліятэкі «У сэрцы і кнігах памяць пра Вайну».

Для ўсіх прысутных гучалі мелодыі ваенных гадоў у выкананні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь (кіраўнік Віктар Бабарыкін). Таксама адбыліся выступленні знакамітых беларускіх народных артыстаў і гасцей з Кітая (жыхароў правінцыі Чунцын). Шаноўным госцем свята стаў заслужаны дзеяч мастацтваў, расійскі кампазітар, спявак, музыкант, аўтар тэкстаў песень, прадзюсер Ігар Нікалаеў.

Завяршылася святкаванне Дня Незалежнасці рэспубліканскай акцыяй «Праспяваем гімн разам» і залпамі святочнага салюту.

ДУК «Нясвіжскі раённы цэнтр культуры»

Адрэдагавана: вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ Таццяна Курмазія

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY