МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Адна зямля”

30 чэрвеня 2018 года ў Вілейцы адбыўся ХХ рэгіянальны фестываль-конкурс  выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”.  У юбілейным фестывале прынялі ўдзел 40 удзельнікаў з 7 раёнаў: Астравецкага, Ашмянскага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Валожынскага, Вілейскага, Смаргонскага.

Святочнае адкрыццё фестывалю адбылося а 11 гадзіне на Цэнтральнай плошчы горада. Аднак, пасля выступлення першай узроставай групы, з-за надвор’я, конкурс перанеслі ў залу Вілейскага палаца культуры, дзе і выступілі астатнія тры ўзроставыя катэгорыі.

Журы фестывалю сёлета ўзначаліла Борахава Святлана Аляксандраўна, вядучы выкладчык вышэйшай катэгорыі эстрады спеваў УА “Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў”.  У склад камісіі таксама ўвайшлі: Нупрэйчык Вольга Уладзіміраўна, галоўны хормайстар ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”; Грыгаран Таццяна Уладзіміраўна, намеснік дырэктара ДУ “Гродзенскі абласны цэнтр народнай творчасці”; Дзідарава Іна Сцяпанаўна, выкладчык па вакалу вышэйшай катэгорыі, кіраўнік народнага тэатра эстраднай песні “АртКласс ИнДиго”.

Па выніках конкурснага дня ўладальнікам Гран-пры ХХ рэгіянальнага фестывалю-конкурсу  выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля” стаў Вадзім Авіжыч з Ашмянаў.

У першай узроставай катэгорыі (8-13 гадоў) лаурэатам I ступені стаў Арцём Скароль (Ашмянскі раён), лаурэат II ступені − Дар’я Місіюк (Маладзечанскі раён), лаурэат III ступені  − Мілана Соніч (Маладзечанскі раён).

У другой узроставай катэгорыі (14-17 гадоў) лаурэатам I ступені стала Валерыя Барабанава (Маладзечанскі раён),  II ступені − Дар’я Русак (Вілейскі раён), III ступені − Ульяна Бандаровіч (Маладзечанскі раён).

У трэцяй узроставай катэгорыі (18-23 гады) лаурэатам I ступені стала Марыя Субач (Маладзечанскі раён), лаурэат II ступені – Ян Рубанюк (Мядзельскі раён), лаурэат III ступені – Вікторыя Багінская (Мядзельскі раён).

У чацвёртай узроставай катэгорыі (24-31 год) лаурэатам I ступені стаў  Дзмітрый Маркевіч (Вілейскі раён), лаурэат II ступені – Таццяна Сарока (Вілейскі раён), лаурэат III ступені – Антаніна Галубовіч (Маладзечанскі раён).

Прыз глядацкіх сімпатый ад “Рэгіянальнай газеты” атрымаў Уладзімір Савіцкі (Смаргонскі раён). Акрамя таго, журы вырашыла ўзнагародзіць спецыяльным прызам Юрыя Інаровіча (Астравецкі раён).

ЦКС Вілейскага раёна

Фота Таццяны Шаршнёвай

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY