МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Адлюстраванне часу. Алесь Квяткоўскі і вучні-архітэктары БНТУ”

2 кастрычніка а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца адкрыццё выставы “Адлюстраванне часу. Алесь Квяткоўскі і вучні-архітэктары БНТУ”, падрыхтаванай сумесна з Архітэктурным факультэтам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Гледачу будуць прадстаўлены палотны дацэнта БНТУ А.А. Квяткоўскага і яго вучняў. Сам майстра пакажа серыю партрэтаў выдатных постацей Беларусі, сярод якіх – Кузьма Чорны, Чэслаў Немен, Канстанцыя Буйло, Вітаўт Чаропка, Кастусь Тарасаў, Ларыса Сімаковіч, Анатоль Сыс, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп, Святлана Алексіевіч і іншыя, а таксама цыкл пейзажаў, створаных падчас мастацкіх вандровак у беларускія рэгіёны.

Творчасць сталага і знакамітага майстра, яго расповеды, энергія сталі крыніцай натхнення будучых мастакоў-архітэктараў, якія літаральна кожны дзень аддаюць сябе мастацтву, праз якое і адлюстроўваюць час: кожны са свайго пункту гледжання і асэнсавання. Алесь Квяткоўскі кажа: “Што да настаўніка – ад яго патрэбныя простыя рэчы: кантакт і добразычлівасць, інфармацыя, фантазія, творчасць. І уменне тактоўна накіроўваць на вынік.”

Маладыя мастакі пад эгідай Алеся Квяткоўскага наведалі Валожыншчыну, Капыльшчыну, Ваўкавышчыну, адкуль прывезлі цікавыя творы з адлюстраванымі на іх велічнымі краявідамі роднай зямлі. Гэта іх позірк, жыццёвы вопыт, пошук, майстэрства...

Выстава прымеркавана да Дня настаўніка. Да віншаванняў мастакоў у гэты дзень далучацца артысты джазавага калектыву, які дзейнічае пры навучальнай установе.

Выстава будзе экспанавацца да 14 кастрычніка.

Куратар выставы: Квяткоўскі Алесь Адамавіч (+375 44 790-86-74).

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі).

Тэлефон / факс: 327-26-12.

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY