Адкрыты майстар–клас па вырабу палескай дудкі

МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Адкрыты майстар–клас па вырабу палескай дудкі

Адкрыты майстар-клас па вырабе беларускай дудкі спосабам выкручвання адбудзецца ў Салігорскім раёне 29 мая. Традыцыю старажытнага майстэрства захоўвае адзіны вядомы на Беларусі майстар Фёдар Уладзіміравіч Муравейка з вёскі Тычыны. Ён імкнецца перадаць нашчадкам веды і навыкі па вырабе дудкі архаічным спосабам.

Да удзелу ў майстар-класе запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы, якія хацелі бы пабачыць і пераняць старажытнае майстэрства вырабе музычных інструментаў.

Майстар-клас арганізуе Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна. Па ўсіх пытаннях удзелу неабходна звярнуцца да намесніка дырэктара  цэнтра  Данілевіч Антаніны Рыгораўны па тэл. +375 29 658 4507. Ад'езд ад Палаца культуры ў 09.30.

На першы погляд, дудка – просты ва ўжыванні пастухоўскі інструмент, традыцыйна вырабляецца з даступнага прыроднага матэрыяла – дрэва. Нягледзячы на простую форму, яна была важнай часткай не толькі традыцыйнага побыту беларусаў, але і складнікам беларускай культуры ў цэлым. Майстэрства па вырабе дудкі-выкруткі ўключана ў Нацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі

Тэлеканалам МІНСК TV у цыкле «Спадчына» быў зняты фільм пра майстра з вёскі Тычыны►

Неаднаразова ў прэсе публікаваліся цікавыя артыкулы пра майстра:

Чалавек, які вучыць дудачку граць►

Последний сельский дудочник в Беларуси►

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY