МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Адгуляла вясёлая Масленіца

       Вось і скончыўся масленічны тыдзень! Адшумела, адгуляла вясёлая Масленіца. Супрацоўнікі дзіцячага цэнтра культуры “Расток” г. Маладзечна арганізавалі народныя гулянні для дзяцей “Масленіца белая румяная – госцейка доўгачаканая”.

         Тэатралізаванае прадстаўленне, з якога пачыналася свята, распавядала аб тым, як усе навокал чакаюць Масленіцу,  з прыходам якой надыходзіць сапраўдная вясна з цёплым і яскравым  сонейкам.

       Пеўнік, Кароўка, Гаспадыня і Гаспадар – героі  тэатралізацыі, якія  сустракалі Сонейка, пяклі духмяныя бліны і чакалі Масленіцу. Але яны і не ведалі, што ім прыйдзецца сустрэцца з цяжкасцямі. Снегавік, які быў на двары, вельмі не жадаў, каб сонейка свяціла ярчэй. Ён забраў промні  і  схаваў іх. Пеўнік і Кароўка гульнямі ды добрымі словамі  змаглі пераканаць Снегавіка  і вярнуць промнічкі.  Стала цяплей і святлей, а затым прыйшла Масленіца. Яна правяла конкурс “Міс Масленічка – 2017”, у якім прынялі ўдзел дзяўчынкі,  пераапранутыя ў  маленькіх масленічак.

       Не абышлося без вясёлых масленічных забаў і гульняў. Кожная гульнёвая пляцоўка сімвалізавала дзень  масленічнага тыдня:  “Сустрэча”, “Зайгрышы”, “Лакамка”,  “Шырокі чацвер”, “Гасцінная”, “Смачная субота” і  “Даравальная нядзеля”. На  першай  дзяцей сустракала Масленіца і гуляла з імі ў сваю любімую гульню. З вясёлым Пеўнікам дзеці каталіся на коніках на пляцоўцы  “Зайгрышы”, з задавальненнем вучыліся пячы бліны ў печы з завязанымі вачыма разам з Кароўкай на пляцоўцы “Лакамка”. На пляцоўках “Шырокі чацвер” і “Гасцінная”  ўсіх сустракалі Снегавік і Сонейка.  Самай смачнай пляцоўкай была “Смачная субота”:  тут дзяцей чакалі гаспадынькі і частавалі ўсіх духмянымі блінамі.  Калі дзеці пагулялі і пачаставаліся блінамі, ўсе  сабраліся каля пудзіла на апошняй пляцоўцы  “Даравальная нядзеля”.  Дарослыя і дзеці пагукалі вясну, папрасілі адзін у аднаго прабачэння і спалілі ўсе дрэнныя думкі і непрыемнасці з сімвалічным пудзілам зімы.

       Доўгачаканая Масленіца прыйшла і прынесла вясёлыя гульні, забавы, гарачыя бліны і добры настрой.

       Фотаздымки:  https://vk.com/album-73461052_241776241https://ok.ru/dcrostok/pins

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY