МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…»

       Ад прадзедаў спакон вякоў   
       Мне засталася спадчына;
      Памiж сваiх i чужакоў
      Яна мне ласкай матчынай.

      Аб ёй мне баюць казкi-сны
      Вясеннiя праталiны,
      I лесу шэлест верасны,
      I ў полi дуб апалены…

                            Я. Купала

        12 студзеня 2017 года ў мастацкай галерэе “З’ява” Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы ўзорнай мастацкай студыі “Палітра” Дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс яслі сад-сярэдняя школа № 24 г. Барысава” “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…», прысвечанай 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.

  

        Мастацкая студыя “Палітра” існуе з 1996 года. Галоўная мэта яе стварэння – развіццё творчага патэнцыялу вучняў, прапаганда мастацкай культуры, папулярызацыя нацыянальных культурных традыцый, фарміраванне эстэтычных пачуццяў. Гэты творчы калектыў – адзін з лепшых калектываў названай установы адукацыі.

        Заснавальнік студыі і нязменны яе кіраўнік на працягу больш за дваццаць гадоў – Марыя Мікалаеўна Ржэуцкая. Дарэчы, яна з’яўляецца кіраўніком раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў выяўленчага мастацтва і настаўнікаў, выкладаючых вучэбны прадмет “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”. 

        У 2013 годдзе студыя атрымала ганаровае званне “Узорны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

        Навучэнцы ўзорнай мастацкай студыі “Палітра” з’яўляюцца прызёрамі і пераможцамі конкурсаў рознага ўзроўню. У творчым багажы студыі – больш за 400 дыпломаў.

 

        Творчая дзейнасць студыі вылучаецца высокім ўзроўнем выканальніцкага майстэрства і выставачнай культуры. Паказчыкамі прафесійнага майстэрства выканаўцаў з’яўляецца высокая ацэнка іх творчай дзейнасці прафесіяналамі.

        На выставе прадстаўлена больш за 170 творчых работ, выкананых у розных тэхніках выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

        Асноўная частка экспазіцыі – кампазіцыі, зробленыя ў тэхніцы “роспіс па шклу”. Вельмі значнай з’яўляецца беларусская тэматыка, беларускі нацыянальны каларыт, які стаў асновай дзейнасці ўзорнай мастацкай студыі “Палітра”.

        Шырока прадстаўлены работы, выкананыя на зімовую тэму, якія вельмі яскрава адлюстроўваюць прыгажосць і непаўторнасць беларусскіх традыцый і святаў.

        Адзін з накірункаў экспазіцыі рассказвае аб святынях Беларусі – гэта серыя жывапісных і графічных работ, а таксама работы у тэхніке роспісу.

        Асобны раздзел выставы прысвечаны Дню Перамогі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Наступны раздзел паказвае дасягненні нашых спартсменаў. Зроблен акцэнт на здароўі нацыі.

        У экспазіцыі выставы шырока прадстаўлены віншавальныя паштоўкі і тэматычныя кампазіцыі, выкананыя на тэмы беларускіх святаў у розных тэхніках: “каляровае складванне” (“айрыс фолдынг”), “3D–эфект”, “тарцаванне” и “гратаж”.

        Кожная работа – гэта творчы пошук, сінтэз ведаў і руплівай працы навучэнцаў і педагога, дзе аб’яднаны самабытнасць і каларыт, пэўны від мастацтва і жанр. 

        Святочнае мерапрыемства пачалося з выступлення творчых музычных калектываў “Калейдаскоп” (кіраўнік Шакавец Ж.Л.) і “Фантазёры” (кіраўнік Крыгіна Н.А.). У выкананні юных музыкаў прагучалі варыяцыі з класічнага і беларускага рэпертуара.

        Павіншавалі таленавітых студыйцаў і кіраўніка з нагоды адкрыцця яскравай выставы дырэктар ГУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева” Галіна Міхайлаўна Слесарэнка, дырэктар Дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс яслі сад-сярэдняя школа №24 г. Барысава” Наталія Аляксееўна Белікава, метадыст аддзела арганізацыйна–метадычнага суправаджэння выхаваўчай работы і маладзёжных ініцыятыў Дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” Наталля Уладзіміраўна Музычкіна.

    Вельмі сімвалічна, што 10 год таму, у студзені 2007 года, наведвальнікі бібліятэкі ўпершыню пазнаёміліся з творчасцю таленавітых вучняў гэтай школы. З таго часу ўстановы звязваюць сяброўскія і партнёрскія сувязі. Юныя мастакі бяруць актыўны ўдзел у розных творчых выставах, рэгіянальных асветніцкіх праектах, арганізаваных Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя І.Х. Каладзеева.

        Напрыканцы сапраўднага свята дзіцячай творчасці, па добрай традыцыі, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Таццяна Анатольеўна Кірылава запрасіла гасцей наведаць картынную галерэю Валерыя Шкаруба, дзе пазнаёміла іх з жывапіснымі творамі знакамітага земляка.

 

        Сардэчна запрашаем наведаць выставу да 4 лютага 2017 года.

 

Марыя Мікалаеўна Ржэуцкая – настаўнік выяўленчага мастацтва
ДУА “Вучэбна - педагагічны комплекс яслі сад - сярэдняя школа № 24
г. Барысава”

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY