МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Абрад “Сёмуха” ў Новаянчыне

Дзень Святой Тройцы – адзін з галоўных праваслаўных святаў. Людзі называюць яго Сёмуха ці Пяцідзесятніца, таму што яно святкуецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня ў гонар Трыадзінага Бога (Айца, Сына і Святога духа). У царкве адбываецца адна з самых урачыстых службаў. Традыцыйна ў гэты дзень варта ўпрыгожыць жыллё галінкамі бярозы з лісткамі, якія толькі распусціліся, як сімвал жыцця і росквіту. На свята прынята запрашаць сям’ю і сяброў у свой дом ды частаваць блізкіх і родных. Святкуецца Сёмуха тры дні.                    

27 мая 2018 года дырэктар Цэнтра традыцыйнай культуры Янкоўская А.В., метадыст ЦТК Дунская С.У. і метадыст ДУК РЦНТ па фальклору Дубоўская Т.В. зладзілі фальклорна-этнаграфічную экспедыцыю па святах народнага календара ў вёску Новаянчына (Барысаўскі раён Мінскай вобласці).

У доме фальклору нас сустракаў гурт “Суседкі” пад кіраўніцтвам Раісы Анікеевай. Раіса Паўлаўна пазнаёміла ўсіх з гісторыяй свята і тым, як яго святкавалі ў Новаянчыне. На Тройцу забаўляліся гульнямі, упрыгожваннем “куста” (маленькіх дзяўчатак упрыгожвалі галінкамі бярозы, дуба, клёну) карагодамі, сёмушнымі (траецкімі) песнямі, пляценнем вянкоў, куміліся, ладзілі кірмаш, адорвалі гасцей яйкамі, крашанымі ў зялёны колер. Галінкамі бярозы, клёну, дуба (такі “букет” у іх называюць “май” – захоўваецца ён ў хаце да Купалля, а потым спальваецца на вогнішчы ў Купальскую ноч) у хаце ўпрыгожвалі ўсе асноўныя рытуальныя зоны: над уваходам у сенцы, хату, клалі каля абразоў, уторквалі ў адтуліну юшкі, а таксама ў шчыліны бярвенняў каля кожнага акна, у столь. Завяршыліся абрадавыя дзеі агульным святочным застоллем і танцамі.

Цэнтр традыцыйнай культуры Барысаўскага раёна

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY