МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Абласны конкурс эстраднай песні “Вясеннія рытмы”

        22 красавіка 2017 года ў г.Дзяржынску адбудзецца абласны конкурс эстраднай песні “Вясеннія рытмы”, у якім прымуць удзел пераможцы раённых конкурсаў эстраднай песні – выканаўцы ва ўзросце ад 7 да 30 гадоў па пяці ўзроставых катэгорыях:  ад 7 да 10 гадоў, ад 11 да 13 гадоў, ад 14 да 16 гадоў, ад 17 да 24 гадоў, ад 25 да 30 гадоў. Журы ўзначальвае народны артыст Беларусі, кампазітар Эдуард Зарыцкі.

      Конкурс праводзіцца ў мэтах развіцця творчых здольнасцей дзяцей, падлеткаў, моладзі, далучэння іх да лепшых узораў сучаснай эстраднай музыкі і песні, пошуку і адкрыцця новых таленавітых выканаўцаў сучаснай эстраднай песні, прапаганды лепшых твораў сучаснага песеннага мастацтва, развіцця мастацкага густу і павышэння выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў.

       Пры вылучэнні пераможцаў будуць улічвацца вакальныя даныя, выканальніцкае майстэрства, выразнасць і артыстычнасць выканання, адпаведнасць рэпертуару ўзросту выканаўцаў, сцэнічная культура, імідж, касцюм.

    Удзельніку, які прадэманстраваў самы высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры, уручаецца Гран-пры конкурсу. Пераможцы (па тры ў кожнай катэгорыі) узнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Астатнім удзельнікам уручаюцца дыпломы за ўдзел і сувеніры.


 

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY