МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Фальклорная талака”

      21 мая 2017 года ў г. Барысаве (плошча 900-годдзя Барысава) адбудзецца абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Фальклорная талака”. У фестывалі бяруць удзел 28 калектываў з 14 раёнаў Мінскай вобласці. Сярод іх аўтэнтычныя фальклорныя гурты, якія валодаюць манерай выканання песеннага фальклору і дзіцячыя калектывы побытавага танца, якія займаюцца пераемнасцю мясцовых традыцый. Агульная колькасць удзельнікаў – 380 чалавек.

   Майстры народнай творчасці прадстаўляюць традыцыйныя народныя рамесныя вырабы свайго раёна, прадэманструюць падчас фестывалю старажытныя тэхналогіі.

    Фестывальнае дзеянне адбываецца на 2 пляцоўках – песеннай і танцавальнай. Па выніках фестывалю каллектывы ўзнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

       У рамках фестывалю фальклорнага мастацтва адбудзецца конкурс бытавога танца “Мінская кадрыля”.

     Кадрыля – шматкаленны парны танец, які зарадзіўся ў асяродку англійскіх сялян, потым “перайшоў” у салоны Францыі, з якіх распаўсюдзіўся па розных краінах свету, захаваўшы гістарычныя рысы і набыўшы рэгіянальныя адметнасці. Кожная фігура складалася з сольных выступленняў пар і сканчвалася агульнымі па. Такім чынам атрымліваўся складаны, разнастайны і вельмі прыгожы танец, у якім кожная пара магла праявіць сваю індывідуальнасць і адначасова адчуць сябе часцінкай агульнага кола танцораў. Так і беларускі фальклор – шматгранная сінкрытычная з’ява – складаючыся з мясцовых асаблівасцей, утварае нашу агульную творчую спадчыну.

       У конкурсе прымуць удзел танцавальныя калектывы і пары з Мінскай вобласці, ганаровыя госці з г. Барысава і г. Мінска.

   Фальклорныя гурты пазнаёмяць Вас з лепшымі ўзорамі традыцыйных танцаў Міншчыны, амаль 60 танцавальных пар паспаборнічаюць за ганаровае найменне “Лепшыя танцоры Мінскай вобласці”. У конкурсе танцавальных пар 6 узроставых груп.

    Для гасцей свята будуць працаваць гульнявыя пляцоўкі, усе жадаючыя змогуць навучыцца беларускім побытавым танцам на майстар-класах. Вас чакае добры адпачынак для ўсёй сям’і, карысныя веды, новыя знаёмствы і шмат прыемных сюрпрызаў.

Заг. аддзела традыцыйнага мастацтва Вольга Хачкова

 

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY