МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Абласное свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы»

7 верасня ў свяце возьмуць удзел каля 500 майстроў-умельцаў звыш 20 кірункаў народнай творчасці (салома- і лозапляценне, разьба па дрэве і ткацтва, вышыўка і ганчарства, ткацтва пояса і інш) з розных куточкаў Мінскай і іншых абласцей Рэспублікі Беларусь.

У межах абласнога свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы» адбудзецца свята-конкурс «Беларуская лялька», прысвечанае гэтай цікавай і шматграннай з’яве нашай агульнай творчай спадчыны. Надзвычай прыемна, што большасць удзельнікаў конкурсу з ліку дзяцей і моладзі – навучэнцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тыя, каму давядзецца працягваць пачэсную справу зберажэння і развіцця традыцый беларускай лялькі і надалей.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, як і заўжды, пройдзе ў межах абласнога свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы». Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны навукоўцы, аспіранты, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі ўстаноў культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь і замежных краін, майстры народных мастацкіх рамёстваў.

Таксама ў межах «Слуцкіх паясоў» будзе працаваць пляцоўка майстар-класаў. З 10.00 да 12.00 жадаючыя змогуць праверыць свае здольнасці ў наступных напрамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва:

  • набойка па тканіне;
  • выраб беларускай лялькі;
  • пляценне пояса на калодачцы;
  • вышыўка.

Упершыню ў рамках свята прайшоў інтэрактыўны конкурс юных майстроў і мастакоў «У краіне творчасці». Спаборніцтва праходзіла на інтэрнэт-рэсурсе Facebook. Пераможцы вызначаліся шляхам адкрытага галасавання і спаборнічалі ў пяці намінацыях у дзвюх узроставых групах.

Сапраўднымі брэндамі Мінскай вобласці сталі: Капыльскія і Старадарожскія ручнікі, Лагойская і Івянецкая кераміка, Клецкая і Маладзечанская лаза, Вілейская і Мядзельская разьба па дрэве. Случчына працягвае мастацкія традыцыі народнай творчасці сваёй мясцовасці, таму невыпадкова, што для правядзення брэндавага свята рамёстваў «Слуцкія паясы» быў абраны менавіта гэты рэгіён Міншчыны.

Спадзяёмся, што цудоўнае свята творчасці і майстэрства з кожным разам будзе збіраць усё больш і больш таленавітых людзей з розных куточкаў Беларусі.

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY