МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Абласное свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы”

Каля 400 майстроў-умельцаў у звыш 20 накірунках народнай творчасці з розных куточкаў Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай вобласцей, члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці возьмуць ўдзел у абласным свяце.  Салома- і лозапляценне, разьба па дрэве і ткацтва, вышыўка і ганчарства… Але ж аснову кірмаша рамёстваў “Рамесная слабада” на свяце традыцыйна займае беларускі пояс.

У межах абласнога свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы” адбудзецца свята-конкурс “Беларуская лялька” – конкурс, прысвечаны гэтай цікавай і шматграннай з’яве нашай агульнай творчай спадчыны. Надзвычай прыемна, што большасць удзельнікаў конкурсу – дзеці і моладзь – навучэнцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тыя, хто будзе працягваць зберагаць і развіваць традыцыі беларускай лялькі і надалей. 

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя традыцыйна пройдзе ў межах абласнога свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы” 22–23 верасня. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны навукоўцы, аспіранты, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі ўстаноў культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь і замежных краін, майстры народных мастацкіх рамёстваў. 

Падчас свята пройдзе дэманстрацыя народных строяў “Погляд у мінулае”.

Сапраўднымі брэндамі Мінскай вобласці сталі Капыльскія і Старадарожскія ручнікі, Лагойская і Івянецкая кераміка, Клецкая і Маладзечанская лаза і выцінанка, Вілейская і Мядзельская разьба па дрэве, кавальства, Крупская саламяная скульптура. Слуцкі раён працягвае мастацкія традыцыі народнай творчасці свайго рэгіёна. Таму невыпадкова, што для правядзення брэндавага свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы” быў абраны гэты рэгіён Міншчыны.

Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца 23 верасня на цэнтральнай плошчы горада ў 12.00.

Спадзяёмся, што гэта свята з гістарычнай назвай “Слуцкія паясы” кожны год будзе збіраць усе больш таленавітых людзей Міншчыны.

Вольга ХАЧКОВА, заг. аддзела традыцыйнага мастацтва ГУ МАЦНТ

 

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY